Перайсьці да зьместу

Санта-Дамінга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Санта-Дамінга
гішп. Santo Domingo
Населены пункт
Герб
Краіна Дамініканская Рэспубліка
Дата заснаваньня 1496
Геаграфія
Плошча 104,44 км²
Вышыня НУМ 14 ± 1 м
Часавы пас UTC-4
Каардынаты 18°28′ пн. ш. 69°57′ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 965 040 чал. (2010)
Этнахаронімы Domingoise[1], Dominicaine[1], Domingois[1], Dominicain[1], Capitaleny і capitalena
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 809, 829 і 849
Паштовы індэкс 10100
Сайт adn.gob.do
Санта-Дамінга на мапе Дамініканскай Рэспублікі
Санта-Дамінга
Санта-Дамінга
Санта-Дамінга

Са́нта-Дамі́нга (па-гішпанску: Santo Domingo), раней Са́нта-Дамі́нга-дэ-Гусма́н (гішп. Santo Domingo de Guzmán) — сталіца і найвялікшы горад Дамініканскай Рэспублікі. Насельніцтва — 2 млн чал. (2022), плошча — 1502 км².

Санта-Дамінга заснаваны гішпанцамі ў 1496 року і ёсьць найстарэйшым з тае пары эўрапейскім паселішчам Амэрыкі, а таксама першай сталіцай гішпанскіх калёніяў Новага Сьвету (Генэрал-капітанства Санта-Дамінга). Тут паўсталі першыя ў Новым Сьвеце унівэрсытэт, катэдра, замак, кляштар і фартэцыя. Каляніяльная тэрыторыя места ўключаная ў сьпіс Сусьветнае спадчыны ЮНЭСКО[2]. У 1936—1961 Санта-Дамінга меў назву Сьюдад Трухільё (гішп. Ciudad Trujillo) у гонар дыкататара Рафаэля Трухільё. Пасьля ягонага забойства вернутая ранейшая назва.

Санта-Дамінга — культурны, фінансавы, палітычны, камэрцыйны й прамысловы цэнтар Дамініканскай Рэспублікі. Таксама тут разьмешчаны галоўны марскі порт краіны.

  1. 1 2 3 4 http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf
  2. Colonial City of Santo Domingo (анг.) World Heritage Convention. UNESCO. Праверана 20 красавіка 2023 г.