Нуакшот
| Нуакшот Памылка Lua: expandTemplate: template "мова-mey" does not exist. | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Маўрытанія |
|---|---|
| Акруга | Нуакшот |
| Дата заснаваньня | 1957 |
| Кіраўніцтва і ўлада | |
| President of the Regional Council of Nouakchott[d] | Fatimetou Mint Abdel Malick[d] |
| Геаграфія | |
| Плошча | 1000 км² |
| Вышыня НУМ | 7 ± 1 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 18°06′ пн. ш. 15°57′ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 881 000 чал. |
| Афіцыйная мова | арабская мова |
| Этнахаронімы | Nouakchottian і nouakchottois |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 20 |
| Сайт | crn.mr/index.php (ар.) crn.mr/fr/ (фр.) |
| Нуакшот на мапе Маўрытаніі Нуакшот | |
Нуакшо́т (па-арабску: نواكشوط, па-француску: Nouakchott) — сталіца Маўрытаніі, разьмяшчаецца ў заходняй частцы краіны, за чатыры кілямэтры ад узьбярэжжа Атлянтычнага акіяна. У перакладзе з бэрбэрскай мовы назва гораду азначае «месца, дзе сьвішча вецер». Адначасова Нуакшот зьяўляецца сталіцай аднайменнай акругі Маўрытаніі.
У горадзе існуюць прадпрыемствы апрасьненьня марской вады, міжнародны аэрапорт. Выгляд гораду характарызуецца нізкімі будынкамі і адсутнасьцю хмарачосаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Яшчэ ў пачатку ХХ стагодзьдзя на месцы будучага Нуакшоту існаваў толькі пустэльны калодзеж. У 1904 годзе тут было пабудаванае невялікае ўмацаваньне францускіх войскаў, а ў 1920-х гадах форт і аэрадром для абслугоўваньня самалётаў, якія ляталі па трасе Тулюза — Дакар.
У 1957 годзе было прынята рашэньне аб пабудове гораду, адразу як сталіца змагаючайся за незалежнасьць Маўрытаніі. Будаўніцтва было распачата ў наступным годзе. Па плянах будучы горад павінен быў стаць домам для 15 тыс. жыхароў.
Катастрафічная засуха ў 1970-х гадах выклікала вялізарную міграцыю людзей у Нуакшот, якія шукалі тут лепшых умоваў для жыцьця. У 2004 годзе колькасьць жыхароў склала 689 тыс. чалавек. З прычыны раптоўнага росту насельніцтва цяпер горад змагаецца зь нястачай пітной вады.
| |||||||||||