Мастацтва
| Падкляса ад | творчая праца |
|---|---|
| Частка ад | культура, мастацтва |
| Вывучаецца ў | мастацтвазнаўства, мастацкая практыка, сацыялёгія мастацтва, art, гуманітарныя навукі |
| Вырабляе | мастацкі твор |
| Хэшцэтлік | art, Kunst, artwork |
| Мае якасьць | жанр мастацтва, мастацкі стыль, мастацкая форма, classificatory disputes about art |
| Гісторыя тэмы | гісторыя мастацтва |
| Практыкуецца | артыст, мастацтвазнаўца, fictional artist |
| URL сэрвэра Мастадону | https://mastodon.art, https://sunny.garden |
| Цэтлік на Stack Exchange | https://stackoverflow.com/tags/art |
Маста́цтва — вобразнае асэнсаваньне рэчаіснасьці, працэс альбо вынік выразы[1] ўнутранага ці вонкавага сьвету творцы ў мастацкім вобразе, творчасьць, накіраваная такім чынам, што яна цікавіць ня толькі самога аўтара, але й іншых людзей. Яно ахоплівае шырокі спэктар дзейнасьці чалавека, тварэньня й спосабаў выказваньня, уключаючы музыку, літаратуру, кіно, фатаграфію, скульптуру й жывапіс. Сэнс мастацтва разглядаецца ў разьдзеле філязофіі вядомым як эстэтыка, і нават такія дысцыпліны як гісторыя й псыхалёгія аналізуюць адносіны паміж людзьмі й пакаленьнямі.
Традыцыйна тэрмін мастацтва выкарыстоўвалася для абазначэньня любога навыку альбо майстэрства, якое задавальняе любоў чалавека да прыгожага[2]. Гэтая канцэпцыя зьмянілася падчас рамантычнага пэрыяду, калі мастацтва стала ўспрымацца як «спэцыяльны факультэт чалавечага розуму, які павінны клясыфікавацца з рэлігіяй і навукай»[3]. Наогул, мастацтва зроблена з намерам стымуляваць думкі й эмоцыі.
Выяўленчае мастацтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Архітэктура ёсьць мастацтвам праектаваньня й стварэньня будынкаў. Гэты тып мастацтва спрабуе з дапамогай розных будаўнічых матэрыялаў і канструкцыяў арганізаваць прастору для выкарыстаньня людзьмі. Першапачаткова прызначалася толькі для жыльлёвага будаўніцтва, аднак, зь цягам часу разьвілася да мастацтва. У цяперашні час архітэктура накіравана на стварэньне месцаў пакланеньня ваенных аб’ектаў, грамадзкіх будынкаў, спартовых і інжынэрных збудаваньняў і транспартнай інфраструктуры. Архітэктура ўвабрала ў сябе на працягу доўгага часу розныя навыкі, як то гарадзкое плянаваньне, добраўпарадкаваньне, працы ў галіне грамадзкай аховы здароўя.
Габэлен
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Габэлены ствараюцца шляхам ручнога ткацтва. У ім выявы і арнамэнты фармуюцца ня фарбамі, а перапляценьнем каляровых нітак, што робіць кожны габэлен унікальным. Гістарычна габэлены ўпрыгожвалі палацы і храмы, служылі і дэкорам, і цеплавой ізаляцыяй памяшканьняў. Сёньня яны застаюцца каштоўным відам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і часта выкарыстоўваюцца як элемэнты інтэр’еру або музэйныя экспанаты.
Графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У графіцы вобразы ствараюцца праз рысы, кантраст і форму, часта без выкарыстаньня колераў. Яна ахоплівае як традыцыйныя тэхнікі, як то гравюру, літаграфію, афорт, гэтак і сучасныя лічбавыя формы. Асноўная сіла графікі ў ейнай здольнасьці перадаваць думку ляканічна і выразна, празь мінімальныя, але дакладныя сродкі. Графічныя работы часта выкарыстоўваюцца ў кнігах, плякатах і ілюстрацыях. Гэтае мастацтва трымаецца на выразнасьці лініяў і здольнасьці стварыць моцны вобраз зь мінімуму сродкаў.
Жывапіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Творы жывапісу ствараюцца празь перадачу вобразаў на палатно з дапамогай фарбаў. Ягоныя вытокі сягаюць у глыбокую старажытнасьць ажно да пячорных росьпісаў і пазьней фрэсак антычнага сьвету, дзе малюнак служыў і рытуальным, і апавядальным мэтам. У Сярэднявеччы жывапіс разьвіваўся ў межах рэлігійнай традыцыі, а мастакі стваралі абразы і фрэскі, якія мусілі былі навучаць і натхняць. У эпоху Адраджэньня адбылася рэвалюцыя ў разуменьні прасторы і чалавечага цела, то бок мастакі засвоілі пэрспэктыву, анатомію і сьвятлацені, што зрабіла выявы больш рэалістычнымі. У наступныя стагодзьдзі жывапіс стала зьмяняўся, зьяўляліся новыя жанры, як то рамантызм, імпрэсіянізм, авангардызм і гэтак, якія кожны раз адкрывалі новыя спосабы перадаць праз жывапіс навакольны сьвет. Сёньня жывапіс існуе ў мностве формаў ад клясычнага палатна да экспэрымэнтальных тэхнік, застаючыся адным з найважнейшых спосабаў творчага самавыяўленьня.
Маляваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Маляваньне зьяўляецца сродкам стварэньня малюнку, з выкарыстаннем шырокага спэктру інструмэнтаў і мэтадаў. Як правіла, ён уключае ў сябе стварэньне выяваў на паверхні графічных матэрыялу, створанных празь ціск прылады або перамяшчэньня інструмэнту па ўсёй паверхні матэрыялу, на якіх робіцца малюнак. Да інструмэнтаў стварэньня малюнкаў адносяцца графітавы аловак, пяро і чарніла, чарнільны пэндзаль, каляровыя алоўкі, вугаль, пастэль і маркеры. Лічбавыя інструмэнты, якія могуць імітаваць эфэкты вышэй згаданных інструмэнтаў, таксамам шырока выкарыстоўваюцца. Да асноўных мэтадаў стварэньня малюнкаў адносяцца маляваньне лініяў, штрыхоўка, выкарыстаньне крамзолі, зярністасьці й зьмешваньня. Малюнак можа быць выкарыстаны наўпрост як ілюстрацыя да чаго-небудзь ці для стварэньня коміксаў ды анімаваных фільмаў.
Скульптура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Скульптура ўважаецца за мастацтва стварэньня аб’ёмных формаў, якія існуюць у прасторы. Яна можа быць выкананая з каменьня, мэталу, дрэва, гліны або сучасных матэрыялаў, што надае ёй вялікую разнастайнасьць выразнасьці ў сродках. Скульптура часта выяўляе чалавека, жывёлаў або абстрактныя вобразы, перадаючы рух, эмоцыі і характар праз форму і фактуру. Яна можа быць як манумэнтальнай, прызначанай для гарадзкой прасторы, гэтак і камэрнай, створанай дзеля інтэр’ера або музэйнай залы. Гэта адзін з найстарэйшых відаў мастацтва.
Сцэнічнае мастацтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Тэатар
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Тэатар зьяўляецца адной з формай выканальніцкага мастацтва, у якім галоўным сродкам выразнасьці зьяўляецца акторская гульня, дзе актор увасабляе задуму пастановы. Зьяўляецца відам калектыўнай творчасьці, бо спалучае ў сябе намаганьні рэжысэра, драматурга, актораў, мастакоў і касьцюмэраў. Творам тэатральнага мастацтва ёсьць спэктакль. Тэатар падзяляецца на камэдыю, трагедыю й драму.
Балет
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Балет уважаецца за сцэнічнае мастацтва, якое спалучае музыку, танец і выразную плястыку цела, ствараючы сюжэт праз рух. Яно ўзьнікла пры эўрапейскіх каралеўскіх дварах і паступова ператварылася ў высокаразьвіты прафэсійны жанр. Для балета характэрныя строгія тэхнічныя патрабаваньні, дакладнасьць рухаў і эстэтычная лёгкасьць, якая дасягаецца празь вялікую фізычную працу. Сучасны балет улучае як клясычныя пастаноўкі, гэтак і сьмелыя экспэрымэнтальныя формы.
Опэра
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Музычна-сцэнічнае мастацтва, у якім драматычнае дзея раскрываецца празь сьпевы, аркестравую музыку і акторскае выкананьне. Опэра ўзьнікла ў Італіі напрыканцы XVI стагодзьдзя і хутка стала адным з цэнтральных жанраў эўрапейскай культуры. Для опэры характэрныя моцныя эмоцыі, выразныя вакальныя партыі і вялікая ўвага да музычнай драматургіі. Сучасныя пастаноўкі часта спалучаюць традыцыйныя элемэнты з новымі сцэнічнымі вынаходніцтвамі, захоўваючы пры гэтым сутнасьць жанру.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Робин Коллингвуд — Принципы искусства V. § 2
- ↑ Малый энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона
- ↑ Gombrich, Ernst. (2005). «Press statement on The Story of Art». The Gombrich Archive.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- The Definition of Art. Stanford Encyclopedia of Philosophy (анг.).