Кіта
| Кіта | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Дата заснаваньня | 6 сьнежня 1534 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Mayor of Quito[d] | Пабэль Муньяс[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 2850 м | ||||
| Часавы пас | UTC-5 | ||||
| Каардынаты | 00°13′12″ пд. ш. 78°30′45″ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | |||||
| Афіцыйная мова | гішпанская мова, кічуа[d] і шуар[d] | ||||
| Этнахаронімы | Quitonian, Quiteño, Quiteña, Quiténien[3], Quiténienne[3] і Kitano | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 2 | ||||
| Паштовы індэкс | EC170150 | ||||
| Кіта на мапе Эквадору Кіта | |||||
Сан-Франсіска-дэ-Кіта або Кі́та (па-гішпанску: San Francisco de Quito) — горад у Паўднёвай Амэрыцы, сталіца Рэспублікі Эквадор і правінцыі Пічынча. Насельніцтва складае 1 397 698 жыхароў (2001). Горад ёсьць палітычным і культурным цэнтрам Эквадору, ягоным галоўным урадавым, адміністрацыйным і культурным цэнтрам краіны. Большасьць міжнародных кампаніяў маюць тут сваю сядзібу. Кіта — адзін з двух асноўных прамысловых цэнтраў краіны. Іншы месьціцца ў Гуаякілі.
Дата заснаваньня гораду невядомая, але археалагічныя зьвесткі дазваляюць выказаць здагадку, што ўпершыню паселішча на месцы сучаснага гораду паўстала паміж 4400 і 1600 гадамі да н. э.[4]. У канцы XV стагодзьдзя правадыр інкаў Уайна Капак скарыў Кіта і ўключыў яго ў сваю імпэрыю, прызначыўшы цэнтрам паўночнага рэгіёну. Гішпанцы запанавалі ў горадзе ў 1534 годзе, таму гэтая дата найбольш часта сёньня называецца датай стварэньня гораду, што робіць места найстарэйшай сталіцай у Паўднёвай Амэрыцы. Гістарычны цэнтар Кіта ёсьць адным з найбуйнейшых і найлепшых захаваных у Амэрыцы[5]. У 1978 годзе Кіта і Кракаў былі першымі гарадамі, якія далучылі да сьпісу Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО[5].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дакалюмбавы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Найстарэйшыя сьляды прысутнасьці чалавека ў Кіта былі выяўленыя амэрыканскім архэолягам Робэртам Э. Бэлам у 1960 годзе на схілах вулькана Ілялё, разьмешчанага паміж усходнімі далінамі Лёс-Чыляс і Тумбака. Паляўнічыя-зьбіральнікі пакінулі тут прылады працы з абсыдыянавага шкла, датаваныя 8000 годам да н. э.
Сьвятар Хуан дэ Вэляска пісаў пра існаваньне каралеўства Кіта. У ягоным апісаньні гаварылася, што нейкі іншы народ прыйшоў з узьбярэжжа і захапіў увесь рэгіён да 890 году. Далей ён сьцьвярджае, што гэтае каралеўства праіснавала да таго часу, пакуль яго не захапілі інкі ў XV стагодзьдзі. Аднак архэалягічныя сьведчаньні ня кажуць пра адзінства паміж рознымі этнічнымі групамі рэгіёну. Мясцовае племя кіту адрозьніваецца мастацтвам і архітэктурай ад сваіх суседзяў. У наш час большасьць гісторыкаў адмаўляюць існаваньне каралеўства Кіта на карысьць палітычна больш фрагмэнтаванага рэгіёну.
Каляніяльны час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паўстаньне інкаў супраць гішпанцаў цягнулася ўвесь 1534 год. Канкістадор Дыега дэ Альмагра заснаваў Сант’яга-дэ-Кіта 15 жніўня 1534 году, але места была пераназванае ў Сан-Франсіска-дэ-Кіта ўжо праз два тыдні. У студзені наступнага году быў пабудаваны манастыр Сан-Франсіска, першы з прыкладна 20 цэркваў і манастыроў, узьведзеных у каляніяльны час. 28 сакавіка 1541 году Кіта набыў статус гораду. У 1563 годзе ён стаў цэнтрам адміністрацыйнай акругі, а да 1717 году быў часткай віцэ-каралеўства Пэру. Крыху пазьней горад увайшоў у склад новага віцэ-каралеўства Новай Гранады. Кіта ненадоўга абвесьціў сваю дэ-факта незалежнасьць ад Гішпаніі паміж 1765 і 1766 гадамі. 10 жніўня 1809 году ў Кіта зноў пачаўся рух за незалежнасьць ад Гішпаніі, але рух быў здушаны ўжро праз год, калі каляніяльныя войскі зь Лімы ўвайшлі ў горад і забілі лідэраў паўстаньня.
Рэспубліканскі пэрыяд
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1833 годзе сябры таварыства свабодных жыхароў Кіта былі забітыя ўрадам пасьля таго, як зладзілі змову супраць улады. 6 сакавіка 1845 году пачалася марсісцкая рэвалюцыя, а ў 1875 годзе ў Кіта быў забіты прэзыдэнт краіны Габрыель Гарсія Марэна. Праз два гады, у 1877 годзе, падчас імшы быў атручаны арцыбіскуп Хасэ Ігнасьё Чэка-і-Барба. 9 ліпеня 1883 году лібэральны камандзір Элёй Альфара ўзяў удзел у бітве пры Гуаякілі, а пасьля стаў прэзыдэнтам Эквадору 4 верасьня 1895 году. Па завяршэньні свайго другога тэрміну ў 1911 годзе ён зьехаў у Эўропу, але неўзабаве вярнуўся ў спрабаваў вярнуцца да ўлады. 28 студзеня 1912 году ён быў арыштаваны і зьняволены, а затым забіты натоўпам, які ўварваўся ў турму. Ягонае цела было працягнутае вуліцамі Кіта і спаленае ў гарадзкім парку. У 1932 годзе пачалася чатырохдзённая вайна, якая была вынікам абраньня прэзыдэнтам Нэпталі Баніфаса і наступнага выкрыцьця таго, што ён трымаў пэруанскі пашпарт.
У 1978 годзе гістарычны цэнтар Кіта быў улучаны ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО[6] ўжо на першай сэсіі арганізацыі.
Гуапулё
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ archINFORM (ням.) — 1994.
- ↑ https://app.powerbi.com/view?r=eyJrIjoiNWUzMjQwOWMtZjFhOS00NjczLTk0YTItNjcwZmRmY2YxMjkyIiwidCI6ImYxNThhMmU4LWNhZWMtNDQwNi1iMGFiLWY1ZTI1OWJkYTExMiJ9
- 1 2 http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf
- ↑ «Encuentran indicios de los primeros habitantes de Quito, Ecuador». Red Historia.
- 1 2 «City of Quito». UNESCO World Heritage.
- ↑ «City of Quito». UNESCO.