Канстытуцыйная манархія
Базавыя формы кіраваньня |
---|
Крыніца ўлады |
|
Форма дзяржаўнага ладу |
Формы дзяржаўнага кіраваньня |
Іншае |
рэд · пр · разм |
Канстытуцыйная манархія — манархія, пры якой улада манарха абмежаваная так, што ў некаторых, або ва ўсіх сфэрах дзяржаўнай улады ён ня мае вярхоўных паўнамоцтваў. Прававыя абмежаваньні на ўладу манарха могуць быць замацаваныя ў вышэйшых законах, такіх, як канстытуцыя або статуты, або ў прэцэдэнтных вырашэньнях, вынесеных вярхоўнымі судовымі інстанцыямі. Істотнай прыкметай канстытуцыйнай манархіі зьяўляецца тое, што статус манарха абмежаваны ня толькі фармальна-юрыдычна, але й фактычна.
Канстытуцыйныя манархіі падзяляюцца на два віды: дуалістычныя й парлямэнтарныя. І ў тых, і ў іншых, манарх дзеліць уладу з парлямэнтам, але ў той час як у першых за ім застаецца ўся выканаўчая ўлада, у другіх яна ажыцьцяўляецца ўрадам, адказным перад парлямэнтам.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Медушевский А. Н. Конституционная монархия в России // Вопросы истории. 1994. № 8. С. 30-46.