Мігель Сэрвантэс
Мігель Сэрвантэс | |
James Augustine Aloysius Joyce | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 29 верасьня 1547[1][2][3] або 1547[4][5][6][7][8][9][10][11][12][13][14][15] Алькаля-дэ-Энарэс, Гішпанія |
Памёр | 22 красавіка 1616[16][1][17][2][18][19][20][20][21][22][23] або 23 красавіка 1616[3] Мадрыд, Гішпанія |
Пахаваны | Манастыр басаногіх трынітарыяў[24] |
Бацькі | Радрыга дэ Сэрвантэс Леанора дэ Сэрвантэс |
Сужэнец | Каталіна дэ Салясар і Палясіёс |
Дзеці | Ізабэла дэ Саавэдра |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | раманіст, пісьменьнік, паэт, драматург |
Кірунак | адраджэньне, маньерызм |
Жанр | раман, навэла, трагедыя, інтэрмэдыя |
Мова | раньненавачасная гішпанская мова |
Значныя творы | «Хітрамудры ідальга Дон Кіхот Ляманчаскі» |
Подпіс | ![]() |
Міґе́ль дэ Сэрва́нтэс-і-Савэ́дра (па-гішпанску: Miguel de Cervantes y Saavedra) (29 верасьня 1547, Алькаля-дэ-Энарэс, Гішпанія — 23 красавіка 1616, Мадрыд, Гішпанія) — найвыбітнейшы гішпанскі пісьменьнік, раманіст, драматург і паэт. Вядомы найперш дзякуючы свайму твору «Хітрамудры ідальга Дон Кіхот Ляманчаскі», які лічыцца першым сучасным эўрапейскім раманам[25], зьяўляецца клясыкай заходняй літаратуры й лічыцца адным зь лепшых твораў сусьветнай мастацкай літаратуры[26].
Навучаньне атрымаў у Вальядалідзе, потым у 1569 годзе Сэрвантэс пераехаў у Рым, дзе ён працаваў памочнікам Джуліё Аквавіва, заможнага сьвятара, які затым стаў кардыналам на наступны год. Да таго часу, Сэрвантэс залічаны жаўнерам у гішпанскі пяхотны полк, дзе служыў да 1575 году пакуль не трапіў у палон да альжырскіх карсараў. Пасьля пяці гадоў рабства ён быў выпушчаны за выкуп, які выплацілі ягоныя бацькі й каталіцкі манаскі ордэн трынітарцы, пасьля чаго вярнуўся да сваёй сям’і ў Мадрыд.
У 1585 годзе Сэрвантэс апублікаваў свой пастаральны раман «Галятэя». Ён працаваў агентам па закупках для гішпанскага флёту, а пазьней падатковым паборцам на ўрадавай пасадзе. У 1597 годзе праз праблемы з уласным рахункам быў пасаджаны за краты сэвільскае турмы. У 1605 годзе Сэрвантэс апынуўся ў Вальядалідзе, калі вялікі посьпех займела першай часткі ягонага твору «Дон Кіхот», выдадзенай у Мадрыдзе. Гэты твор вярнуў яго да літаратурнага сьвету. У 1607 годзе ён пасяліўся ў Мадрыдзе, дзе жыў і працаваў да самай сьмерці. За апошнія дзевяць гадоў жыцьця Сэрвантэс умацаваў сваю рэпутацыю пісьменьніка, апублікаваўшы ў 1613 годзе творы «Павучальныя навэлы» і «Падарожжа да Парнасу» ў 1614 годзе, а таксама другую частку «Дона Кіхота» ў 1615 годзе. Апошняя ягоная праца «Пэрсылес і Сыгізмунда» была выдадзена пасьмяротна ў 1617 годзе.
Беларускія пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
На беларускую мову асобныя вершы М. дэ Сэрвантэса пераклалі Аляксей Зарыцкі, Рыгор Барадулін, Міхась Пазнякоў.
- Дон-Кіхот: Пер. з рус. Л. Радзіміч / Сервантэс. — Мн.: Дзярж. выд-ва БССР, 1940. — 617, [1] с.;
- У кн.: Кахаць — гэта значыць…: Старонкі з паэзіі свету. Мн., 1986;
- Хітры гідальга Дон Кіхот Ламанчскі: Раман: [Скароч. выд.: Для сярэд. шк. узросту / Мігель дэ Сервантэс Сааведра. — Мн.: Юнацтва, 1999. — 621, [1] с. — (Школьная бібліятэка)
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б http://www.treccani.it/enciclopedia/cervantes-saavedra-miguel-de_(Enciclopedia-Italiana)/
- ^ а б http://web.archive.org/web/20170324033852/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/miguel-de-cervantes-saavedra
- ^ а б BeWeB
- ^ https://edition-humboldt.de/H0012977
- ^ AlKindi
- ^ CONOR.BG
- ^ Korean Authority File
- ^ CONOR.SR
- ^ Swedish Literature Bank
- ^ National Library of Portugal — 1796.
- ^ Հայաստանի գրադարանների համահավաք գրացուցակ
- ^ opac.vatlib.it
- ^ Catalogue of the Unione Romana Biblioteche Scientifiche
- ^ Bibliography of the History of the Czech Lands — 1905.
- ^ MAK
- ^ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11851993X // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
- ^ SNAC — 2010.
- ^ Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі — 1995.
- ^ NooSFere — 1999.
- ^ а б Internet Broadway Database — 2000.
- ^ Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
- ^ GeneaStar
- ^ Roglo — 1997. — 8261991 экз.
- ^ http://www.bbc.com/news/world-europe-31852032 — Навіны Бі-Бі-Сі, 2015.
- ^ Harold Bloom on Don Quixote, the first modern novel. The Guardian
- ^ Don Quixote gets authors' votes. BBC News.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Музэй Сэрвантэса.(анг.)(гішп.).
- Мігель дэ Сервантэс на ПрайдзіСвеце.
- Мігель дэ Сервантэс. Columbia College.(анг.)
- Мігель дэ Сервантэс. Biography.(анг.)
- Працы Мігеля Сэрвантэса. Gutenberg.(анг.)
- Працы Мігеля Сэрвантэса. LibriVox.(анг.)
- Інфармацыя пра Мігеля Сэрвантэса. Donquichote.(анг.)