Перайсьці да зьместу

Сукупны ўнутраны прадукт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «СУП»)
Намінальны СУП на душу насельніцтва ў далярах ЗША (паводле стану на 2008 год)
СУП на душу насельніцтва 2008 г., пералічаны паводле парытэту пакупніцкай здольнасьці
 · Максымум: Люксэмбург — 58 600 дал. ЗША
 · Мінімум: Усходні Тымор — 400 дал. ЗША
 · Сярэдняе па ўсім сьвеце: 8800 дал. ЗША

Суку́пны ўну́траны праду́кт (СУП, ВУП), ці валавы ўнутраны прадукт — абагульнены эканамічны статыстычны паказчык, што паказвае сукупны кошт усіх тавараў і паслугаў, створаных у межах краіны як рэзыдэнтамі, так і нерэзыдэнтамі. Зьяўляецца адным з базавых паказчыкаў эканамічнага разьвіцьця краіны.

Разьлічваецца трыма мэтадамі: паводле даходаў, паводле выдаткаў і мэтадам даданага кошту. Прымяняецца ў сыстэме нацыянальных рахункаў (СНР). На рахунку «Вытворчасьць» СНК СУП вылічваецца як розьніца між аб’ёмамі сукупнага выпуску і прамежкавага спажываньня, на рахунку «Стварэньне даходаў» — як сума аплаты працы найманых работнікаў, чыстых падаткаў на вытворчасьць і сукупнага прыбытку ў эканоміцы, а на рахунку «Выкарыстаньне даходаў» — як сума выдаткаў на канчатковае спажываньне і ашчаджэньні.

СУП адрозьніваецца ад паказчыка чыстага ўнутранага прадукту на велічыню спажываньня асноўнага капіталу. СУП разьлічваецца ў фактычных асноўных і рынкавых цэнах (намінальны СУП). Для вывучэньня дынамікі СУП прымяняюць сталыя цэны. Рэальны СУП разьлічваецца метадам дэфлятаваньня.

СУП на душу насельніцтва вылічваецца дзяленьнем СУП на колькасьць жыхароў краіны. Для большае якасьці параўнаньня ён часта падаецца з папраўкай на розьніцу цэнаў у розных краінах.

СУП паказвае толькі грашовы эквівалент усяе створанае прадукцыі, а ня якасьць прадукцыі, таму ня можа прымяняцца для параўнаньня дабрабыту і якасьці жыцьця. Для гэтага існуюць іншыя паказчыкі, як Індэкс чалавечага разьвіцьця.

Унізе паказаныя краіны з найбольшымі СУП у мільярдах даляраў ЗША:

МесцаКраіна19801990200020032009 2021[1]
1.ЗША2.795,6005.803,3009.824,70010.857,20014.256,275 22.996,100
2.Кітай301,500387,8001.080,8001.372,000 5.100,000 17.734,063
3.Японія1.072,9003.052,2004.766,1004.290,7005.068,059 4.937,422
4.Нямеччына826,1001.547,0001.875,2002.386,2003.352,742 4.223,116
5.Вялікабрытанія536,700994,6001.440,9001.775,0002.183,607 3.186,860
6.Індыя175,500313,100460,800556,100 1.340,000 3.173,398
7.Францыя682,4001.219,8001.313,3001.731,6002.675,951 2.937,473
8.Італія454,6001.104,5001.077,6001.455,400 2.200,000 2.099,880
9.Канада268,900582,700724,200850,500 1.370,000 1.990,762
10.Паўднёвая Карэя62,200252,600461,500520,900 943,940 1.798,534
11.Расея42,00085,600259,700428,800 1.220,000 1.775,800
12.Бразылія148,900465,000599,800507,000 1.670,000 1.608,981
13.Аўстралія156,700307,900378,700508,200 928,040 1.542,660
14.Гішпанія221,800511,500562,800827,100 1.670,000 1.425,277
15.Мэксыка202,000262,700581,400611,600 900,050 1.293,038
16. Інданэзія 72,480 106,140 165,020 234,770 539,580 1,186,092
17.Нідэрлянды178,400295,500371,600509,300 871,520 1.018,007
18. Саудаўская Арабія 164,540 117,630 189,510 215,810 429,100 833,541
19. Турцыя 68,820 150,680 274,430 314,590 649,270 815,271
20.Швайцарыя107,600229,500240,400314,000 558,200 812,867
21.Тайвань41,400160,400309,600288,800 390,800 774,700
22. Польшча 56,700 65,980 172,220 217,830 439,740 674,048
23.Швэцыя128,900238,300239,800297,500 436,540 627,437
24.Бэльгія121,700197,800228,700300,800 483,250 599,879
25. Тайлянд 32,350 85,340 126,390 152,280 281,710 505,981
26. Ірляндыя 21,750 49,310 100,210 164,470 236,640 498,559
27. Аргентына 76,960 141,350 284,200 127,590 332,980 491,492
28. Нарвэгія 64,440 119,790 171,250 228,860 389,190 482,437
29. Вэнэсуэла 59,120 48,600 117,140 83,620 329,790 482,359
30. Ізраіль 24,900 60,700 132,460 127,050 207,95 481,591
31.Аўстрыя80,200162,100191,200251,000 401,760

На сярэдзіну 2004 году СУП Беларусі склаў 16,4 трлн беларускіх рублёў. Па прагнозе МВФ рост СУП у 2004 годзе ў параўнаньні з 2003 годам сладзе 6,4%. Рост СУП за 2003 год склаў 6,8%, за 2002 год — 4,7%.

На 2010 год СУП Беларусі паводле разьлікаў МВФ склаў 52,9 млрд дал. (69-е месца ў сьвеце), паводле парытэту пакупніцкай здольнасьці — 130,8 млрд дал. (59-е месца). На 2021 год ВУП Беларусі паводле разьлікаў МВФ склаў 68,219 млрд дал. (74-е месца ў сьвеце), паводле парытэту пакупніцкай здольнасьці — 203 млрд дал. (69-е месца).

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]