Таледа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Таледа
гішп. Toledo
Таледа
Герб Таледа Сьцяг Таледа
Першыя згадкі: 192 да н. э.[1]
Краіна: Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць: Кастылія-Ля-Манча
Правінцыя: Таледа
Кіраўнік: Малаграс Талон[d]
Плошча: 232,1 км²
Вышыня: 529 м н. у. м.
Насельніцтва (2012)
колькасьць: 84 019 чал.
шчыльнасьць: 361,99 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 45001–45009
Нумарны знак: TO
Геаграфічныя каардынаты: 39°52′0″ пн. ш. 4°2′0″ з. д. / 39.86667° пн. ш. 4.03333° з. д. / 39.86667; -4.03333Каардынаты: 39°52′0″ пн. ш. 4°2′0″ з. д. / 39.86667° пн. ш. 4.03333° з. д. / 39.86667; -4.03333
Таледа на мапе Гішпаніі
Таледа
Таледа
Таледа
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.ayto-toledo.org/

Тале́да (па-гішпанску: Toledo) — горад у цэнтры Гішпаніі, зьяўляецца цэнтрам аўтаномнай супольнасьці Кастылія-Ля-Манча. Знаходзіцца за 70 кілямэтраў на поўдзень ад Мадрыду. Горад быў унесены ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў 1986 годзе за сваю шырокую культурную й манумэнтальную спадчыну й гістарычнага суіснаваньня хрысьціянскай, мусульманскай і габрэйскай культураў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя сталыя паселішчы на тэрыторыі гораду былі крэпасьцямі, узьведзенымі ў эпоху кельтаібэрыйцаў. У 192 годзе да н. э. рымляне заснавалі тут фарпост Талетум (лац. Toletum). Дзякуючы знаходжаньню жалезнай руды блізу гораду, Таледа ператварыўся ў значны пасёлак, які біў уласныя манэты. Раскопкі шыкоўных вілаў таго часу сьведчаць аб глыбокай раманізацыі паселішча, які меў свой аквэдук, да сёньняшняга дня цалкам разбураны.

Пасьля першых нападаў барбараў былі ўмацаваныя антычныя сьцены. У 411 годзе горад кароткачасова захапілі аланы. У 418 годзе ён перайшоў да вэстготаў і заставаўся іхнай сталіцай да 711 ​​году. За гэты час Таледа зрабіўся цэнтрам каталіцкага арцыбіскупства. У Сярэднявеччы Таледзкія арцыбіскупы мелі ўласнае войска й прымалі ўдзел у Рэканкісьце й у іншых вайсковых апэрацыях гішпанскіх каралёў.

Маўры заваявалі сталіцу дзяржавы вэстготаў у 712 годзе. Росквіт Таледа пад імем Талайтола прыйшоўся на час іхнага панаваньня. Альфонс VI заваяваў горад 25 траўня 1085 году. Таледа стаў адной з рэзыдэнцыяў каралёў Кастыліі й заставаўся ёю да 1561 году, пакуль Філіп II не перанёс сваю рэзыдэнцыю на 71 км у Мадрыд, які ляжыць як раз пасяродку Пірэнэйскага паўвострава й прыкладна на аднолькавай адлегласьці ад усіх партоў. Аднак Таледа застаўся рэлігійным цэнтрам.

Жыхары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эль Грэка жыў у Таледа з 1577 году да сваёй сьмерці ў 1614 годзе і стварыў тут шматлікія шэдэўры, у тым ліку «Пахаваньне графа Оргаса» ў царкве Санта-Томэ.

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Таледасховішча мультымэдыйных матэрыялаў