Перайсьці да зьместу

Лучай (возера)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Лучай
Краіна Беларусь
Плошча 2,51 км²
Плошча вадазбору 19,1 км²
Максымальная глыбіня 3,2 м
Найбольшая даўжыня 3,9 км
Найбольшая шырыня 1,45 км
Даўжыня берагавой лініі 12,1 км
Вышыня над узроўнем мора 167 м
Аб’ём вады 4,38 млн м³
Каардынаты 55°4′53.6″ пн. ш. 27°6′34.4″ у. д. / 55.081556° пн. ш. 27.109556° у. д. / 55.081556; 27.109556Каардынаты: 55°4′53.6″ пн. ш. 27°6′34.4″ у. д. / 55.081556° пн. ш. 27.109556° у. д. / 55.081556; 27.109556
Лучай на мапе Беларусі
Лучай
Лучай
Лучай

Луча́й, Луча́йскае — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Мядзелкі. Знаходзіцца ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласьці, за 15 км на ўсход ад места Паставаў. Плошча паверхні возера 2,51 км². Даўжыня 3,9 км, найбольшая шырыня 1,45 км. Найбольшая глыбіня дасягае 3,2 м, сярэдняя складае 1,8 м. Аб’ём вады 4,38 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 12,1 км.

На паўночна-ўсходнім беразе возера стаіць гістарычнае мястэчка Лучай.

Катлавіна тэрмакарставага тыпу, лопасьцевай формы, выцягнутая з паўночнага захаду на поўдзень. Схілы спадзістыя, вышынёй да 13 м, разараныя або пад лугам, на поўдзень і паўднёвы захад нізкія, забалочаныя, парослыя лесам, на поўнач, захад і паўночны захад невысокія дзялянкі (3—5 м) чаргуюцца з забалочанымі нізінамі. Берагі нізкія, пераважна забалочаныя, на поўнач і поўдзень месцамі тарфяністыя, месцамі сплавінныя. Вакол возера забалочаная абалона шырынёй да 70 м, пад хмызьняком. Дно роўнае. Ложа высьцілаецца сапрапэлем, уздоўж берагоў нешырокая перарывістая палоса пясковых адкладаў.

Мае 6 выспаў агульнай плошчай 0,09 км². У паўночна-заходняй і паўднёвай частках возера вялікія затокі.

Возера эўтрофнае, праточнае. На ўсходзе ўпадае ручай зь Лісіцкага возера, на захад выцякае рака Лучайка.

Моцна зарастае, шырыня паласы прыбярэжнай расьліннасьці 30—200 м, пашыраецца да глыбіні 1,1 м. Паўночна-заходняя затока цалкам зарасла.

Сярод прыбярэжнай расьліннасьці трысьнёг, чарот, рдзесты, шышняк.

У возеры водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка ды іншыя віды рыбаў[1].

  1. ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 3: Катэнарыя ― Недайка / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. С. 224.