Перайсьці да зьместу

Хізоўскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Хізоўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёну Гомельскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Хізы.

26 красавіка 1919 году створаны Хізавагарыстаўскі сельсавет у складзе Рэчкаўскай (з 9 траўня 1923 году — Сьвяцілавіцкай) воласьці Гомельскага павету Гомельскай губэрні РСФСР; з 8 сьнежня 1926 году ў складзе Сьвяцілавіцкага раёну, які ў 1927 годзе перайменаваны ў Хізоўскі, з 4 жніўня 1927 году ў складзе Веткаўскага (з 12 лютага 1935 году — Сьвяцілавіцкага[1], з 17 сьнежня 1956 году — Веткаўскага[2], з 25 сьнежня 1962 году — Гомельскага[3], з 6 студзеня 1965 году — Веткаўскага[4]) раёну Гомельскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году), з 20 лютага 1938 году — Гомельскай вобласьці БССР[5].

У 1992 годзе сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены Сьвяцілавіцкаму сельсавету[6].

  • 1 студзеня 1947 году — 5[7]
  1. ^ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8 С. 273
  2. ^ Указ Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР ад 17 сьнежня 1956 году. Пра скасаваньне некаторых раёнаў Рэспублікі Беларусь (рас.)
  3. ^ Указ Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР ад 25 сьнежня 1962 году. Пра ўзбуйненьне сельскіх раёнаў Рэспублікі Беларусь (рас.)
  4. ^ Указ Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР ад 6 студзеня 1965 году. Пра стварэньне новых раёнаў Рэспублікі Беларусь (рас.)
  5. ^ Хізоўскі сельсавет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  6. ^ Калгас «Зарэчны» (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  7. ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. С. 107