Неглюбка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Неглюбка
Першыя згадкі: XVIII ст.
Вобласьць: Гомельская
Раёны: Веткаўскі
Сельсавет: Неглюбскі
Насельніцтва: 828 (2004)
Часавы пас:
• летні час:
UTC+2
UTC+3
Тэлефонны код: +375 2330
Геаграфічныя каардынаты: 52°45′54″ пн. ш. 31°31′24″ у. д. / 52.765° пн. ш. 31.52333° у. д. / 52.765; 31.52333Каардынаты: 52°45′54″ пн. ш. 31°31′24″ у. д. / 52.765° пн. ш. 31.52333° у. д. / 52.765; 31.52333
Неглюбка на мапе Беларусі
Неглюбка
Неглюбка
Неглюбка

Не́глюбка[1]вёска ў Неглюбскім сельсавеце Веткаўскага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За 38 км на паўночны-ўсход ад Веткі, 60 км ад Гомелю, 48 км ад чыгуначнай станцыі Добруш (на лініі Гомель — Вышкаў).

Транспартная сетка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Стаўбун — Гомель. Плянаваньне складаецца з трох простакутных, амаль паралельных паміж сабой вуліц, арыентаваных з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. На поўдні — невялікі адасоблены ўчастак забудовы. Збудаваньні пераважна драўлянага сядзібнага тыпу.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагодзьдзя як паселішча ў Сураскім павеце Чарнігаўскай губэрні. У 1765 годзе пабудаваная Сьвята-Мікалаеўская царква. Зь сярэдзіны XIX стагодзьдзя вядомая як цэнтар мастацкага ручнога ткацтва. Асаблівую вядомасьць набылі тканыя ручнікі з старажытнымі геамэтрычнымі і геамэтрычна-расьліннымі арнамэнтамі. Ад Неглюбкі празь вёскі Сьвяцілавічы, Покаць, Мяркулавічы, Гадзілавічы праходзіла паштовая дарога ў Рагачоў. Падчас акупацыі нямецкімі войскамі ў 1918 годзе ў ваколіцах вёскі дзейнічаў партызанскі атрад. У 1926 годзе працавалі хата-чытальня, паштовы пункт, пачатковая школа.

З 8 сьнежня 1926 году цэнтар Неглюбскага сельсавету Сьвяцілавіцкага, з 4 жніўня 1927 году Веткаўскага, з 12 лютага 1935 году Сьвяцілавіцкага, з 17 сьнежня 1956 году Веткаўскага, з 25 сьнежня 1962 году Гомельскага, з 6 студзеня 1965 году Веткаўскага раёнаў Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 году) акругі, з 20 лютага 1938 году Гомельскай вобласьці.

У 1929 годзе арганізаваныя саўгас «Неглюбка» і калгас «Хваля», працавалі 2 кузьні, 3 ветраныя млыны (з 1926 па 1932 гады), дрэваапрацоўчая майстэрня, ваўначоска. У час нямецка-савецкай вайны акупанты ў верасьні 1943 гады спалілі 50 двароў. Вызваленая 28 верасьня 1943 году. У баях за вёску загінулі 5 савецкіх салдатаў 287-й стралковай дывізіі (пахаваныя ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). 463 жыхары загінулі на франтах. У 1963 годзе ў памяць аб загінулых жыхарах Неглюбскага сельсавету ўсталяваны абэліск. У 1959 годзе цэнтар саўгаса «Сяброўства». Дзейнічаюць камбінат бытавога абслугоўваньня, лесапілка, сярэдняя школа. Дом культуры, дзіцячы сад, бібліятэка, амбуляторыя, аптэка, аддзяленьне сувязі, сталовая, 3 крамы.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1885 год — 2144 жыхары.
  • 1897 год — 3500 гаспадарак (паводле перапісу).
  • 1926 год — 750 двароў 3987 жыхароў.
  • 1959 год — 1675 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 358 гаспадарак, 828 жыхароў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0