Папова Гара
Папова Гара | |
рас. Красная Гора | |
Першыя згадкі: | 1387 |
Краіна: | Расея |
Суб’ект фэдэрацыі: | Бранская вобласьць |
Муніцыпальны раён: | Паповагорскі |
Плошча: | 8,4 км² |
Насельніцтва: | 6306 чал. (2016) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +7 48346 |
Паштовы індэкс: | 243160 |
Нумарны знак: | 32 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°0′ пн. ш. 31°36′ у. д. / 53° пн. ш. 31.6° у. д.Каардынаты: 53°0′ пн. ш. 31°36′ у. д. / 53° пн. ш. 31.6° у. д. |
Папова Гара на мапе Расеі ![]() ![]() Папова Гара |
Папо́ва Гара́ (з 1922 году — Чырво́ная Гара́) — мястэчка ў Расеі, на рацэ Бесядзі. Адміністрацыйны цэнтар Паповагорскага раёну Бранскай вобласьці. Насельніцтва на 2016 год — 6306 чалавек. Знаходзіцца за 202 км на захад ад Бранску, за 15 км ад граніцы зь Беларусьсю, за 56 км на паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Клінцы.
Папова Гара — места[1] гістарычнай Старадубшчыны (частка Смаленшчыны і Севершчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, на беларускай этнічнай тэрыторыі.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першы пісьмовы ўспамін пра Папову Гару як вартаўнічае паселішча ў Амсьціслаўскі княстве Вялікага Княства Літоўскага датуецца 1387 годам. У 1483 годзе яна ўвайшла ў склад Віленскае ваяводзтва[1]. У 1500 годзе старадубскі князь Сямён Мажайскі, які ў 1499 годзе разам з сваімі землямі перайшоў зь літоўскага падданства ў маскоўскае, разам з маскоўскім войскам захапіў Папову Гару. 28 жніўня 1501 года ў Горадні вялікі князь Аляксандар перадаў сваёй жонцы Алене некалькі населеных пунктаў, у тым ліку і замак Папову Гару[2]. Паводле вынікаў вайны места засталося ў складзе Маскоўскай дзяржавы. У канцы 1530-х гадоў з Паповагорскай воласьці сфармаваўся Паповагорскі уезд (павет).
У 1607 годзе ў Папову Гару з Прапойску прыбыў Дзьмітры Самазванец. Места вярнулася ў склад Вялікага Княства Літоўскага, што пацьвердзіла Дэвулінскае замірэньне 1618 году. 13 красавіка 1619 году каралевіч Уладзіслаў выдаў унівэрсал, згодна зь якім «гарадзішча Папова Гара з воласьцю» перайшлі пад яго кіраваньне. У 1620 годзе ў месьце зьявілася залога, тут збудавалі касьцёл. У 1625 годзе ўтварыўся Старадубскі павет Смаленскага ваяводзтва, у склад якога увайшла Папова Гара.
У 1648 годзе казакі Хмельніцкага захапілі Папову Гару. У 1649 годзе Вялікае Княства Літоўскае вярнула кантроль над местам, але ў 1651 годзе казакі зноў захапілі яго.
Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Згодна з Андрусаўскім замірэньнем 1667 году Папова Гара апынулася ў складзе Маскоўскай дзяржавы. У XVII—XVIII стагодзьдзях яна ўваходзіла ў склад Старадубскага палку. У XIX ст. места стала цэнтрам воласьці Сураскага павету Чарнігаўскай губэрні.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Папова Гара абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, дзе у Сураскі павет («падраён») Гомельскага раёну[3]. Аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. 31 кастрычніка 1922 году бальшавікі перайменавалі Папову Гару ў Чырвоную Гару. У 1968 годзе паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XX стагодзьдзе: 1970 год — 4430 чал.; 1979 год — 5727 чал.; 1989 год — 6909 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2002 год — 6599 чал.; 2009 год — 6241 чал.; 2010 год — 5906 чал.; 2012 год — 5754 чал.; 2013 год — 5610 чал.; 2014 год — 5816 чал.; 2015 год — 6131 чал.; 2016 год — 6306 чал.
Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У мястэчку працуе сыраробны завод.
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Гарадзішча
- Курганы радзімічаў
Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Царква Сьвятой Тройцы
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Мяцельскі А. Папова Гара // ВКЛ. Энцыкл. Т. 3. — Менск, 2010. С. 373.
- ^ Рудзкі Э. Польскія каралевы // Спадчына № 5—1993 г., № 6—1993 г., 1—1994 г., № 2—1994 г., № 5—1994 г.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Вільня, 2002.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — 690 с.: іл. ISBN 978-985-11-0487-7.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Паповагорская воласць у складзе Старадубскага павета Смаленскага ваяводства ВКЛ, Беларуская Смаленшчына
|
|