Старадубскі раён
Старадубскі раён | |
Стародубский район | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | раён |
Уваходзіць у | Бранскую вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Старадуб |
Дата ўтварэньня | 1929 |
Насельніцтва | 43 000 |
Плошча | 1750 км² |
Месцазнаходжаньне Старадубскага раёну | |
![]() | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +7 48348 |
Код аўтам. нумароў | 32 |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
Старадубскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Бранскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Старадуб.
Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Плошча раёну — 1750 км². Асноўныя рэкі — Бабінец, Вабля
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1917—1919 гадах тэрыторыя цяперашняга Старадубскага раёну ўваходзіла ў склад УНР, а затым Украінскай дзяржавы гетмана П. Скарападзкага. У 1919 годзе Старадубскі павет быў перададзены ў склад Гомельскай губэрні РСФСР. У 1926 годзе, у зьвязку з расфармаваньнем Гомельскай губэрні, увайшоў у склад Бранскай губэрні.
У 1929 годзе, з увядзеньнем новага адміністрацыйнага падзелу, губэрні і паветы скасавалі. Быў утвораны Старадубскі раён, які ад пачатку ўвайшоў у Клінцоўскую акругу Заходняй вобласьці з цэнтрам у м. Смаленску. 5 ліпеня 1944 году ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР была ўтвораная Бранская вобласьць, у склад якой, нароўні зь іншымі, быў улучаны і Старадубскі раён.
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Насельніцтва раёну складае 43 тыс. чалавек, у тым ліку ў мескіх умовах жывуць каля 18 тыс. Усяго налічваецца 175 населеных пунктаў.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па муніцыпальнай рэформе (2005) у раёне маецца 10 сельскіх паселішчаў:
- Вараноцкае сельскае паселішча
- Гарцаўскае сельскае паселішча
- Дзесятухаўскае сельскае паселішча
- Занкоўскае сельскае паселішча
- Запольскахалеевіцкае сельскае паселішча
- Каменскае сельскае паселішча
- Меленскае сельскае паселішча
- Моханаўскае сельскае паселішча
- Мышкоўскае сельскае паселішча
- Панураўскае сельскае паселішча
Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Праз раён праходзіць чыгуначная лінія Ўнеча — Хутар Міхайлаўскі.
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Сядзібна-паркавы комплекс Міклашэўскіх, царква Нараджэньня Божай Маці і царква Сьв. Аляксандра Неўскага ў в. Панураўка.
- Царква Сьв. Міхала Арханёла ў в. Солава.
- Царква Сьвв. апп. Пятра й Паўла ў в. Ялівонка.
- Царква Сьв. Мікалая ў в. Яцкавічы.
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Старадубскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|