Клятнянскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Клятнянскі раён
Клетнянский район
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у Бранскую вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Клетня
Дата ўтварэньня 1929
Насельніцтва 22 000
Плошча 1580 км²
Месцазнаходжаньне Клятнянскага раёну
Клятнянскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +7 48338
Код аўтам. нумароў 32
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Клятнянскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Бранскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Клетня.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плошча раёну складае 1580 км².

Асноўныя рэкі — Іпуць, Надва (левы прыток р. Іпуці), у якую ўпадаюць Луценка, Задня, Апораць, Драгіна, Быстрая. Таксама цякуць рэчкі — Вароніца (левы прыток р. Іпуці), Дабрыня, Нежароўка, Пасцявіна, Прышчанка, Сварка, Цельча, Чорная.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клятнянскі раён быў утвораны ў 1929 годзе на аснове Людзінкаўскай воласьці Бежыцкага павету Бранскай губэрні і да 1935 году зваўся Людзінкаўскім, бо райцэнтар — цяпер мястэчка Клетня — насіў назву Людзінка. Ад пачатку раён уваходзіў у склад Рослаўскай акругі Заходняй вобласьці.

У 1937 годзе была ўтвораная Арлоўская вобласьць, у якую разам зь іншымі раёнамі цяперашняй Бранскай вобласьці ўвайшоў і Клятнянскі раён.

5 ліпеня 1944 году ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага савету СССР была ўтвораная Бранская вобласьць, у склад якой, нароўні зь іншымі, быў улучаны і Клятнянскі раён. У пэрыяд адміністрацыйных рэформаў (1963—1965) раён быў часова скасаваны.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва раёну складае 22 тыс. чалавек, у тым ліку ў мескіх умовах жывуць каля 13 тыс. Усяго налічваецца 103 населеныя пункты.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па муніцыпальнай рэформе (2005) у раёне налічваецца 1 мескае і 5 сельскіх паселішчаў:

Мескае паселішча:

Сельскія паселішчы:

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква Сьв. Міхала Арханёла ў в. Лутна

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Клятнянскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў