Паповагорскі раён
| Паповагорскі раён | |
| Красногорский район | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Расея |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | Бранскую вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Папова Гара |
| Дата ўтварэньня | 1929 |
| Насельніцтва | 16 000 |
| Плошча | 1120 км² |
| Месцазнаходжаньне Паповагорскага раёну | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC +3 |
| Тэлефонны код | +7 48346 |
| Код аўтам. нумароў | 32 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Папо́ваго́рскі раён (афіцыйная назва — Чырванаго́рскі раён) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Бранскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Папова Гара.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць]Плошча раёну — 1120 км². Раён разьмешчаны на захадзе Бранскай вобласьці.
Мяжуе:
- на поўначы з Касьцюковіцкім і Краснапольскім раёнамі Магілёўскай вобласьці Беларусі;
- на захадзе з Чачэрскім і Веткаўскім раёнамі Гомельскай вобласьці Беларусі;
- на ўсходзе з Гардзееўскім раёнам Бранскай вобласьці;
- на поўдні з Навазыбкаўскім раёнам Бранскай вобласьці.
Асноўныя рэкі — Бесядзь, Віхолка.
Экалёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць]Паповагорскі раён — адзін з найбольш пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыёактыўных ападкаў у наступныя дні пасьля катастрофы. Чатыры населеныя пункты раёну — Барсукі, Князяўшчына, Прагрэс і Ніжні Млын былі ўлучаныя ў зону адчужэньня. Шматлікія населеныя пункты раёну былі аднесеныя да зоны адсяленьня і зоне з правам на адсяленьне. Максымальнае разьліковае значэньне радыяцыйнага забруджваньня — 9,4 мзв/год — адзначана ў мястэчку Забор’і[1].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць]Яшчэ за часамі Вялікага Княства Літоўскага існавала Паповагорская воласьць Старадубскага павету. У 1922 годзе ў зьвязку зь перайменаваньнем Паповай Гары ў Чырвоную Гару Паповагорскую воласьць перайменавалі ў Чырванагорскую. У 1929 годзе, з фармаваньнем раённага падзелу, воласьць ліквідавалі, а на яе тэрытарыяльнай аснове сфармавалі раён Клінцоўскай акругі Заходняй вобласьці. 5 ліпеня 1944 году згодна з указам Прэзыдыюму Вярхоўнага савету СССР утварылася Бранская вобласьць, у склад якой, нароўні зь іншымі, улучылі і Паповагорскі раён. У 1963 годзе раён ліквідавалі, але ў 1966 годзе яго аднавілі.
У 2004 годзе ў зьвязку з працяглай эканамічнай стагнацыяй каля 5 тыс. чал. насельніцтва раёну (г. зн. прыкладна палова насельніцтва тагачаснага раёну) сабрало подпісы на карысьць пераходу тэрыторыі раёну ў склад Беларусі[2].
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць]Насельніцтва раёну складае 16,1 тыс. чалавек. Усяго налічваецца 53 населеныя пункты.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць]Па муніцыпальнай рэформе (2005) у раёне ёсьць 1 мескае і 6 сельскіх паселішчаў:
Мескае паселішча:
Сельскія паселішчы:
- Калюдаўскае сельскае паселішча
- Латакоўскае сельскае паселішча
- Любаўшанскае сельскае паселішча
- Макарыцкае сельскае паселішча
- Пераласкае сельскае паселішча
- Ялоўскае сельскае паселішча
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Сыраробны завод у мястэчку Паповай Гары
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць]Маршрут 540 «Папова Гара — Бранск».
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Гарадзішча ў мястэчку Паповай Гары
- Курганы радзімічаў у мястэчку Паповай Гары
- Царква Раства Хрыстова ў сяле Калюдах
- Вятрак у вёсцы Марозаўцы
- Царква Покрыва Багародзіцы ў сяле Медзьведзях
- Царква Покрыва Багародзіцы ў сяле Ялоўцы
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Васіль Цымбаліст — заслужаны вынаходнік Расеі, нарадзіўся 20 траўня 1935 году ў вёсцы Рубанах у вялікай сялянскай сям’і
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ Федэральная служба абароны правоў спажыўцоў(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Симонов, Н. «Хотим жить на Украине»: Один из районов Брянской области собирается отделиться от России // Новые Известия. — 2004.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць]
Паповагорскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| |||||||||||||