Карачаўскі раён
| Карачаўскі раён | |
| Карачевский район | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Расея |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | Бранскую вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Карачаў |
| Дата ўтварэньня | 1929 |
| Насельніцтва | 36 900 |
| Плошча | 1350 км² |
| Месцазнаходжаньне Карачаўскага раёну | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC +3 |
| Тэлефонны код | +7 48335 |
| Код аўтам. нумароў | 32 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Карачаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Бранскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Карачаў.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Плошча раёну — 1350 км². Асноўная рака — Сьнежаць.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]5 ліпеня 1944 году ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага савету СССР была ўтвораная Бранская вобласьць, у склад якой, нароўні зь іншымі, быў улучаны і Карачаўскі раён. У 1963 годзе раён скасавалі, а ў 1965 годзе аднавілі.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Насельніцтва раёну складае 36,9 тыс. чалавек, у тым ліку ў мескіх умовах жывуць каля 20 тыс. Усяго налічваецца 151 населены пункт.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па муніцыпальнай рэформе (2005) у раёне налічваецца 1 мескае і 7 сельскіх паселішчаў:
Мескія паселішчы:
Сельскія паселішчы:
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Праз раён праходзіць чыгунка Бранск — Арол, а таксама аўтадарога А141 Арол — Смаленск — Рудня.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- У сяле Беражок знаходзіцца Ўваскрасенская царква (XVII—XVIII стст.) колішняй Ціханавай пустэльні, скасаванай у 1764 годзе (у 2004 годзе манастыр адноўлены).
- За 7 км на паўночны ўсход ад Карачава знаходзіца сяло Одрына, дзе захаваліся асобныя пабудовы старадаўняга Одрына-Мікалаеўскага мужчынскага манастыра. У наш час тут знаходзіцца жаночы манастыр; узводзяцца новыя пабудовы.
- Храм Казанскай Божай Маці ў сяле Юрасава, збудаваны ў 1773 годзе (дзейнічае).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Карачаўскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| |||||||||||||