Брасаўскі раён
| Брасаўскі раён | |
| Брасовский район | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Расея |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | Бранскую вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Локаць |
| Дата ўтварэньня | 1929 |
| Насельніцтва | 23 800 |
| Плошча | 1210 км² |
| Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 216 м |
| Месцазнаходжаньне Брасаўскага раёну | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC +3 |
| Тэлефонны код | +7 48354 |
| Код аўтам. нумароў | 32 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Бра́саўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Бранскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Локаць.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Раён утвораны ў 1929 годзе на тэрытарыяльнай аснове Брасаўскай воласьці Сеўскага павету з адначасовым улучэньнем у ягоны склад тэрыторыі Глоднеўскага раёну Цэнтральна-Чарназёмнай вобласьці.
Да 20 кастрычніка 1931 году цэнтрам раёну было сяло Брасава — адсюль найменьне раёну, якое захавалася да цяперашняга часу.
У 1929—1937 гадах Брасаўскі раён уваходзіў у склад Заходняй вобласьці, у 1937—1944 гадах — у Арлоўскую вобласьць, з 1944 году — у Бранскую вобласьць.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Насельніцтва раёну складае 23,8 тыс. чалавек, у тым ліку ў мескіх умовах жыве каля 12 тыс. Усяго налічваецца 82 сельскія населеныя пункты.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па муніцыпальнай рэформе (2005) у раёне налічваецца 1 мескае і 10 сельскіх паселішчаў:
Мескія паселішчы:
Сельскія паселішчы:
- Брасаўскае сельскае паселішча
- Верабскае сельскае паселішча
- Варанавалогскае сельскае паселішча
- Глодняўскае сельскае паселішча
- Добрыкаўскае сельскае паселішча
- Дубраўскае сельскае паселішча
- Крупецкае сельскае паселішча
- Пограбскае сельскае паселішча
- Сныткінскае сельскае паселішча
- Сталбоўскае сельскае паселішча
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Праз раён праходзяць чыгунка Бранск — Льгоў, аўтамагістраль М3 Масква — Кіеў. Усе сельскія паселішчы маюць мясцовае аўтобуснае злучэньне з цэнтрам раёну.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Дзейны манастыр Плашчанская пустэльня
| |||||||||||||
