GMT

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сярэдні час па Грынвічу (па-ангельску: Greenwich Mean Time, GMT) — час мэрыдыяну, што праходзіць праз колішняе месца разьмяшчэньня Грынвіцкай абсэрваторыі каля Лёндана.

Раней GMT лічыўся пунктам адліку часу — час у іншых часавых пасах вымяраўся ад грынвіцкага. Цяпер у гэтай якасьці выступае Ўнівэрсальны каардынаваны час (UTC).

Аднак і зараз пры рэфэраваньні часу, калі важны часавы пас (напрыклад, у матэрыялах Інтэрнэту), час звычайна пазначаецца ў дадзеным фармаце:

Wed, 22 Dec 2004 23:28:10 GMT+2
Wed, 22 Dec 2004 14:28:10 GMT-7
Thu, 23 Dec 2004 00:28:10 GMT+3
(гэта адзін і той самы час)