Клімаўскі раён
Выгляд
Клімаўскі раён | |
Климовский район | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | раён |
Уваходзіць у | Бранскую вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Клімава |
Дата ўтварэньня | 1929 |
Насельніцтва | 33 000 |
Плошча | 1530 км² |
Месцазнаходжаньне Клімаўскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +7 48347 |
Код аўтам. нумароў | 32 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Клімаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Бранскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Клімава.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Плошча раёну — 1530 км².
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]5 ліпеня 1944 году ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага савету СССР была ўтвораная Бранская вобласьць, у склад якой, нароўні зь іншымі, быў улучаны і Клімаўскі раён. 23 лістапада 1944 году з тэрыторыі Клімаўскага раёну быў вылучаны Чуравіцкі раён. У 1963 годзе Клімаўскі раён скасавалі, у 1965 годзе — аднавілі.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва раёну складае 33 тыс. чалавек, у тым ліку ў мескіх умовах жывуць каля 14 тыс. Усяго налічваецца 121 населены пункт.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па муніцыпальнай рэформе (2005) у раёне налічваецца 14 сельскіх паселішчаў:
- Брахлаўскае сельскае паселішча
- Істопскае сельскае паселішча
- Каменскахутарскае сельскае паселішча
- Кірылаўскае сельскае паселішча
- Лакамабудзкае сельскае паселішча
- Міцькоўскае сельскае паселішча
- Наваропскае сельскае паселішча
- Наваюркавіцкае сельскае паселішча
- Плавенскае сельскае паселішча
- Сачкавіцкае сельскае паселішча
- Сытабудзкае сельскае паселішча
- Хароменскае сельскае паселішча
- Чолхаўскае сельскае паселішча
- Чуравіцкае сельскае паселішча
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Манастыр Усьпеньня Прасьв. Багародзіцы ў п. Забрама
- Царква Сьв. Міхала Арханёла ў с. Крапіўна
- Сядзібна-паркавы комплекс Сьвідаў у с. Лакамая Буда
- Царква Сьв. Мікалая ў с. Магілёўцы
- Царква Сьв. Мікалая ў с. Новы Ропск
- Царква Нараджэньня Божай Маці ў с. Стары Ропск
- Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы ў с. Сачкавічы
- Парк пры былой сядзібе Чорналускіх у с. Фаевічы
- Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы ў с. Хахлоўка
- Царква Сьв. Мікалая ў с. Чолхаў
- Царква Ўсьпеньня Прасьв. Багародзіцы ў с. Чуравічы
- Царква Сьв. Параскевы Пятніцы ў с. Шумілаўка
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клімаўскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|