Перайсьці да зьместу

Сураскі раён (Бранская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сураскі раён
Суражский район
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у Бранскую вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Сураж
Дата ўтварэньня 1929
Насельніцтва 26,5 тыс.
Плошча 1120 км²
Месцазнаходжаньне Сураскага раёну
Сураскі раён на мапе
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Сура́скі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Бранскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Сураж.

Плошча раёну складае 1128,37 км², працягласьць тэрыторыі з поўначы на поўдзень 52 км, з захаду на ўсход 39 км.

Мяжуе:

Асноўныя рэкі — Іпуць, Іржач. Сураскі раён утвораны ў 1929 годзе.

5 ліпеня 1944 году Ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР была ўтворана Бранская вобласьць, у склад якой, нароўні зь іншымі, быў далучаны і Сураскі раён. У 1963 годзе раён быў скасаваны, у 1965 годзе — адноўлены.

На тэрыторыі раёну пражывае 25 310 чалавек, у тым ліку 11 730 чалавек у раённым месьце Суражы і 13 580 чалавек у сельскай мясцовасьці. Агульная колькасьць населеных пунктаў муніцыпальнага раёну 123. Дэмаграфічная сытуацыя характарызуецца адмоўным натуральным прыростам. Штогод насельніцтва раёну скарачаецца ў сярэднім на 350 чалавек. Працаздольнае насельніцтва складае 54,13% ад агульнай колькасьці жыхароў, пэнсіянэры 35,36%.

У 2005 годзе пасьля муніцыпальнай рэформы ў раёне засталося 1 мескае паселішча і 7 сельскіх паселішчаў:

Найболей буйныя сельскія паселішчы: Ніўнае, Лапазна, Кулагі, Улазавічы, Аўчынец, Лялічы, Душацін, Сьлішча, Калінкі.

Прыярытэтнымі галінамі эканомікі муніцыпальнай адзінкі зьяўляюцца папяровая і лёгкая прамысловасьць, сельская гаспадарка, малочна-перапрацоўчая і харчовая прамысловасьць, таксама ў раёне маюцца прадпрыемствы электраэнэргетыкі, транспарту, сувязі, жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, гандлю і побытавага абслугоўваньня.

Асноўная доля вырабленай у раёне прамысловай прадукцыі даводзіцца на папярова-цэлюлозную галіну. Прамысловасьць раёну прадстаўлена наступным шэрагам местаўмацоўваючых прадпрыемстваў:

  • Прадпрыемства цэлюлозна-папяровай прамысловасьці ЗАТ «Пралетар»,
  • Малакаперапрацоўчае прадпрыемства ААТ «Суражмалпрам»,
  • Кравецкая фабрыка «Суражанка»,
  • Сураскі філіял ААТ «Бранскхлеб».

Праз раён праходзіць чыгунка Ворша — Унеча.

У мястэчку Лялічы (15 км ад Суража) знаходзіцца маёнтак пана Завадоўскага: архітэктурны ансамбль Царквы Сьвятой Кацярыны, Зімовага палаца, Летняга палаца (цалкам разбураны). Архітэктар збудаваньняў — Джакомо Кварэнгі. Пэрыяд будаўніцтва сядзібы Лялічы — другая палова XVII стагодзьдзя.

  • Настаўніцкая сэмінарыя ў м. Сураж (1909 г.)
  • Вышэйшая пачатковая вучэльня ў м. Сураж (1898 г.)
  • Капліца-пахавальня ў м. Сураж (пачатак XX стагодзьдзя)
  • Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы ў с. Высакаселішча (XVIII—XIX стагодзьдзі)
  • Сядзіба Іскрыцкіх у с. Далісічы (сярэдзіна XIX стагодзьдзя)
  • Царква Усьпеньня Прасьв. Багародзіцы ў с. Далісічы (XX стагодзьдзе)
  • Царква Сьв. ап. Іаана Багаслова ў с. Дубраўка (пачатак XVIII стагодзьдзя)
  • Царква Сьв. Васіля ў с. Душацін (канец XIX стагодзьдзя)
  • Царква Усьпеньня Прасьв. Багародзіцы ў с. Крамова
  • Сядзіба Завадоўскага ў с. Лялічы (канец XVIII стагодзьдзя)
  • Царква Сьв. пак. Кацярыны ў с. Лялічы
  • Царква Раства Багародзіцы ў с. Ніўнае (канец XIX стагодзьдзя)
  1. ^ Андрэй Катлярчук. Беларусы Бранскага краю. Этнічная гісторыя і сучаснасць // ARCHE, 2-2001 (Народны нумар)
  2. ^ Н. Василенко. Завадовский Петр Васильевич // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  3. ^ Частка 1 Агульнага гербоўніка дваранскіх родаў Расеі, стар. 31 (рас.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сураскі раён (Бранская вобласьць)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў