Перайсьці да зьместу

Злынка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Злынка
Населены пункт
Краіна Расея
Суб’ект фэдэрацыі Бранская
Муніцыпальны раён Злынкаўскі
Першыя згадкі 1702
Геаграфія
Вышыня НУМ 150 м
Каардынаты 52°26′ пн. ш. 31°44′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 5524 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 48358
Паштовы індэкс 243600
Нумарны знак 32
Злынка на мапе Расеі
Злынка
Злынка
Злынка

Злы́нка (па-расейску: Злынка) — места ў Бранскай вобласьці Расеі, на рацэ Злынка (басэйн Дняпра). Горад разьмешчаны на Прыдняпроўскай нізіне, за 20 км на поўдзень ад Навазыбкава, і за 225 км на захад ад Бранску. Адміністрацыйны цэнтар Злынкаўскага раёну. Насельніцтва 5524 чалавекі (2010). Самае маленькае места Бранскай вобласьці. Найбліжэйшая чыгуначная станцыя — Злынка (за 8 км ад места, у мяст. Вышкаў). Статус места Злынка атрымала ў 1925 годзе. Знаходзіцца на ўсходзе этнаграфічнай тэрыторыі беларусаў.[1]

Этымалёгія назвы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Відавочна, назва места паходзіць ад аднайменнай ракі, на якой разьмяшчаецца Злынка.

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 году, Злынка апынулася ў зоне адсяленьня, шчыльнасьць радыяцыйнага забруджваньня ад 15 да 40 Кы/км², плошча 2130 км². Афіцыйна лічыцца, што раённы цэнтар Злынка даўно выселены.

  • 1897 — 5,3 тыс. чал.
  • 1926 — 6,4 тыс. чал.
  • 1931 — 6,6 тыс. чал.
  • 1939 — 8,8 тыс. чал.
  • 1959 — 6,0 тыс. чал.
  • 1970 — 6,1 тыс. чал.
  • 1979 — 5,9 тыс. чал.
  • 1989 — 5,6 тыс. чал.
  • 1992 — 5,2 тыс. чал.
  • 1996 — 5,4 тыс. чал.
  • 1998 — 5,5 тыс. чал.
  • 2005 — 5,4 тыс. чал.
  • 2010 — 5,5 тыс. чал.
  • Запалкавая фабрыка
  • Лясгас
  • Кансэрвавы завод
  • Завод па вытворчасьці гіпса-кардонных матэрыялаў
  • Храмавы комплекс цэркваў Ушэсьця і Мікалая Цудатворца (другая палова XIX стагодзьдзя)
  • Пакроўская царква (1904)
  • Драўляныя маёнткі з мезанінамі, багата ўпрыгожаныя драўлянай разьбой (XIX стагодзьдзе)

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]