Сураж (Расея)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сураж
лац. Suraž
Капліца-пахавальня
Капліца-пахавальня
Герб Суражу
Першыя згадкі: XVII стагодзьдзе
Магдэбурскае права: 4 чэрвеня 1782
Былая назва: Суражычы, Сураж-на-Іпуці, Сураж-Северскі
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Бранская вобласьць
Муніцыпальны раён: Сураскі
Плошча:
  • 10 км²
Насельніцтва: 11 709 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: 48330
Паштовы індэкс: 243500
Нумарны знак: 32
Геаграфічныя каардынаты: 53°1′0″ пн. ш. 32°24′0″ у. д. / 53.01667° пн. ш. 32.4° у. д. / 53.01667; 32.4Каардынаты: 53°1′0″ пн. ш. 32°24′0″ у. д. / 53.01667° пн. ш. 32.4° у. д. / 53.01667; 32.4
Сураж на мапе Расеі
Сураж
Сураж
Сураж
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Сураж (рас. Сура́ж) — места ў Расеі, на рацэ Іпуці. Адміністрацыйны цэнтар Сураскага раёну Бранскай вобласьці. Насельніцтва на 2016 год — 11 089 чалавек. Знаходзіцца за 170 км на паўднёвы захад ад Бранску. Чыгуначная станцыя на лініі Ворша — Унеча.

Сураж Северскі — места гістарычнай Старадубшчыны (частка Смаленшчыны і Севершчыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Сураж упамінаецца ў ХV ст., калі вялікі князь Казімер аддаў Сураж на рацэ Іпуці свайму дзядзьку князю Міхалу Жыгімонтавічу[1]. У 1454 годзе ён увайшоў у склад утворанага Старадубскага княства як удзел князя Івана Мажайскага.

У 1500 годзе князь старадубскі Сямён Мажайскі разам з уладальнікам Ноўгарад-Северскага княства Шамяцічам перайшлі на бок маскоўскага гаспадара Івана ІІІ. У 1518 годзе Старадубскае княства перайшло ў валоданьне Васіля ІІІ і спыніла сваё існаваньне.

У пачатку XVII ст. Сураж вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага, што пацьвердзіла Дэвулінскае замірэньне 1618 году. Ён увайшоў у склад Старадубскага павету Смаленскага ваяводзтва. У гэты час упамінаецца як сяло Суражычы.

З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе Сураж захапілі маскоўскія войскі.

Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Згодна з Андрусаўскім замірэньнем 1667 году Сураж апынуўся ў складзе Маскоўскай дзяржавы. У 1781 годзе ён атрымаў статус павятовага места Ноўгарад-Северскага намесьніцтва. У гэты час ён пачынае называцца Сураж-на-Іпуці. 4 чэрвеня 1782 году расейскія ўлады даравалі месту герб «куст каноплі ў залатым полі, у знак багацьця гэтай расьліны, якой жыхары гандлююць». У 1797 годзе Сураж увайшоў у склад Маларасейскай губэрні, у назьве места прыбралі пазнаку месца знаходжаньня («на-Іпуці»), у 1802 годзе — у склад Чарнігаўскай губэрні.

11 траўня 1865 году зьявіўся праект новага гербу Суражу «ў срэбным полі блакітны шыльд з трыма залатымі манэтамі, па бардзюры восем блакітных кветак ільну». Аднак, яго так і не зацьвердзілі[2]. На 1870 год у месьце было 318 будынкаў, у тым ліку 3 камяніцы, дзейнічалі царква і 2 малітоўныя дамы, працавалі школа, шпіталь і 42 крамы. На 1897 год — 817 будынкаў, сярод якіх 23 мураваныя, штогод адбываліся 6 кірмашоў, штотыдзень — торг. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, беларусы складалі 67,3% жыхароў Сураскага павету[3].

Яшчэ ў 1846 годзе тутэйшы шляхціч Рыгор Есімонтаўскі выдаў кнігу «Апісаньне Сураскага павету Чарнігаўскай губэрні». У гэтай працы лібэральны зямянін шмат пісаў пра эканамічныя пэрспэктывы краю, а ў этнаграфічным разьдзеле апавядаў пра мясцовых сялянаў — ліцьвінаўусё насельніцтва Сураскага павету, якое носіць народную назву ліцьвінаў»[a][4]). У 1890 годзе адзначалася, што ў газэце «Чарнігаўскія губэрнскія ведамасьці» выйшаў артыкул пра «народныя паданьні ліцьвінаў — жыхароў Ноўгарад-Северскага, Старадубскага, Мглінскага і Сураскага паветаў»[5].

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сураж абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе стаў цэнтрам павету («падраёну») Гомельскага раёну[6]. Аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР, дзе ён стаў цэнтрам павету Гомельскай губэрні (у 1926—1929 гадох у Бранскай губэрні). У 1921 годзе Сураскі павет пераназвалі ў Клінцоўскі. У 1929 годзе Сураж стаў цэнтрам раёну Заходняй вобласьці (з 1938 году ў Арлоўскай, з 1944 году ў Бранскай вобласьці).

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1867 — 4,0 тыс. чал., зь іх гандляроў было 70, мяшчанаў — 3049, сялянаў — 263, шляхты і разначынцаў — 458; 1870 год — 3850 чал., у тым ліку 11 каталікоў і 2743 юдэяў[7]; 1897 год — 4006 (1997 муж. і 2009 жан.), зь іх 978 беларусаў (464 муж. і 514 жан.), 559 расейцаў (355 муж. і 204 жан.), 33 украінцы (23 муж. і 10 жан.), 25 палякаў (12 муж. і 13 жан.), 2400 жыдоў (1137 муж. і 1263 жан.)[8]
  • XX стагодзьдзе: 1939 год — 9,0 тыс. чал.; 1959 год — 8,5 тыс. чал.; 1975 год — 10,3 тыс. чал.; 1991 год — 12,6 тыс. чал.; 1993 год — 12,8 тыс. чал.[9]
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 12,0 тыс. чал.; 2008 год — 11,7 тыс. чал.; 2016 год — 11 089 чал.

Рэлігія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква Зьвеставаньня

У канцы XX ст. у Суражы збудавалі новую царкву Зьвеставаньня Багародзіцы.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Суражы працуюць кардонная фабрыка, швацкая фабрыка «Суражанка», масласыраробчы завод, хлебакамбінат.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Будынак краязнаўчага музэю (1893)
  • Будынак пэдагагічнага каледжу
  • Капліца-пахавальня шляхоцкага роду Іскрыцкіх (1907)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква Зьвеставаньня Багародзіцы (XIX ст.)
  • Царква Сьвятой Тройцы (XIX ст.)

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Рыгор Есімонтаўскі (1785—1851) — землеўладальнік, шляхціч, этнограф, які вывучаў беларусаў Старадубшчыны

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ рас. «…все народонаселение Суражского уезда, носящее народное название Литвинов»

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Катлярчук А. Беларусы Бранскага краю. Этнічная гісторыя і сучаснасць // ARCHE, № 2, 2001. (Народны нумар)
  2. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 242.
  3. ^ Перепись 1897 года. Суражский уезд, Демоскоп Weekly — Приложение. Справочник статистических показателей
  4. ^ Есимонтовский Г. Н. Описание Суражского уезда, Черниговской губернии, составленное Есимонтовским. — СПб., 1846. С. 55.
  5. ^ Этнографическое обозрение. №. 1. — Москва, 1890. С. 215.
  6. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Вільня, 2002.
  7. ^ Krzywicki J. Suraż // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 596.
  8. ^ Перепись 1897 года. Сураж, Демоскоп Weekly — Приложение. Справочник статистических показателей
  9. ^ Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]