Дубраўскі раён
| Дубраўскі раён | |
| Дубровский район | |
Сьцяг | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Расея |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | Бранскую вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Дубраўка |
| Дата ўтварэньня | 1929 |
| Насельніцтва | 22 000 |
| Плошча | 1030 км² |
| Месцазнаходжаньне Дубраўскага раёну | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC +3 |
| Тэлефонны код | +7 48332 |
| Код аўтам. нумароў | 32 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Ду́браўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Бранскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Дубраўка.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Плошча раёну — 1030 км². Мяжуе на поўначы з Рагнедзінскім раёнам, на поўдні — з Клетнянскім раёнам, на ўсходзе — з Жукаўскім раёнам, на захадзе — са Смаленскай вобласьцю.
Асноўныя рэкі — Сешча, Белізна, Дзясна.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дубраўскі раён быў утвораны ў 1929 годзе на аснове Дубраўскай воласьці Бежыцкага павету Бранскай губэрні і частцы Сешчанскай воласьці Рослаўскага павету Смаленскай губэрні. Ад пачатку раён уваходзіў у склад Рослаўскай акругі Заходняй вобласьці.
У 1937 годзе была ўтворана Арлоўская вобласьць, у якую разам зь іншымі раёнамі цяперашняй Бранскай вобласьці ўвайшоў і Дубраўскі раён.
5 ліпеня 1944 году ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага савету СССР была ўтворана Бранская вобласьць, у склад якой быў улучаны і Дубраўскі раён.
У 1963—1972 гадах у склад раёну ўваходзіла тэрыторыя часова скасаванага Рагнедзінскага раёну.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва раёну складае 22,0 тыс. чалавек. Усяго налічваецца 127 сельскіх населеных пунктаў.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па муніцыпальнай рэформе (2005) у раёне налічваецца 1 мескае і 6 сельскіх паселішчаў:
Мескія паселішчы:
Сельскія паселішчы:
- Алешынскае сельскае паселішча
- Пеклінскае сельскае паселішча
- Рабчынскае сельскае паселішча
- Рэкавіцкое сельскае паселішча
- Сешчанскае сельскае паселішча
- Сяргееўскае сельскае паселішча
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Праз раён праходзяць чыгунка і аўтадарога, якія злучаюць Бранск і Смаленск.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква Сьв. Тройцы ў в. Галубея.
- Царква Нараджэньня Божай Маці ў в. Давыдчычы.
- Царква Праабражэньня Гасподняга ў Рэкавічы.
- Парк «Трохбрацкае».
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
| |||||||||||||

