Гардзееўка
Выгляд
Гардзееўка | |
Першыя згадкі: | 1704 |
Былая назва: | Гардзеева Буда |
Краіна: | Расея |
Суб’ект фэдэрацыі: | Бранская |
Муніцыпальны раён: | Гардзееўскі |
Насельніцтва: | 3077 чал. (2010) |
Тэлефонны код: | 48340 |
Паштовы індэкс: | 243650 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°57′30″ пн. ш. 31°58′37″ у. д. / 52.95833° пн. ш. 31.97694° у. д.Каардынаты: 52°57′30″ пн. ш. 31°58′37″ у. д. / 52.95833° пн. ш. 31.97694° у. д. |
Гардзееўка | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гардзе́еўка (па-расейску: Гордеевка; былая назва — Гардзе́ева Бу́да) — мястэчка ў Бранскай вобласьці Расеі, на рацэ Паконка (басэйн Дняпра). Знаходзіцца за 28 км на захад ад места Сураж, і за 29 км на паўночны захад ад места Клінцы. Адміністрацыйны цэнтар Гардзееўскага раёну. Насельніцтва 3077 чал. (2010). Адно з найбуйнейшых і найболей добраўпарадкаваных мястэчак Бранскай вобласьці.
Этымалёгія назвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва мястэчка ўтварылася ад імя старадубскага пісара Гардзея Насікевіча, які дзякуючы ўнівэрсалу гетмана Івана Мазэпы заснаваў на рацэ Паконка слабаду, якая атрымала назву Гардзеева Буда.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 20 лістапада 1704 — першыя згадкі пра мястэчка пад назвай Гардзеева Буда.
- пачатак XVIII стагодзьдзя — у Гардзееўцы было 18 дымоў.
- сярэдзіна XVIII стагодзьдзя — у мястэчку была пабудаваная Царква Раства Багародзіцы, земская школа, бровар, пяньковы завод, некалькі ветракоў.
- 1768 — тут налічвалася 83 дымы і 466 жыхароў.
- 1781 — мястэчка ўваходзіць у склад Сураскага павету Чарнігаўскай губэрні.
- 1897 — у Гардзееўцы ўжо больш за 300 дымоў і 2073 жыхары.
- 1921 — у складзе Клінцоўскага павету Гомельскай губэрні.
- 1929 — цэнтар Гардзееўскага раёну Клінцоўскай акругі Заходняй вобласьці.
- 1937 — у складзе Гардзееўскага раёну Арлоўскай вобласьці.
- 1944 — перадаецца ў склад ізноў утворанай Бранскай вобласьці.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Храм Раства Найсьвяцейшай Багародзіцы (2006)
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Андрэй Катлярчук. Беларусы Бранскага краю. Этнічная гісторыя і сучаснасць // ARCHE, 2-2001 (Народны нумар)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Алег Трусаў. Беларуская Атлянтыда: Без бар’ераў. Северскія землі // Радыё Свабода, 19 кастрычніка 2007
- Мескі сайт (рас.)
|