Перайсьці да зьместу

Шырата

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Шырата́ — геаграфічная каардыната ў шэрагу сыстэмаў сфэрычных каардынатаў, якая вызначае знаходжаньне пунктаў на паверхні Землі, Сонца, плянэтаў і на нябеснай сфэры адносна экватару, экліптыкі.

Геаграфічная шырата φ — гэта кут паміж стромай лініяй у дадзеным пункце і роўніцай экватару, які адлічваецца ад 0 да 90° у абодва бакі ад экватару.

Праз адрозьненьні формы Зямлі (геоіда) ад шару, геаграфічная шырата пунктаў некалькі адрозьніваецца ад іх геацэнтрычнай шыраты, г. зн. ад кута паміж кірункам на дадзены пункт з цэнтру Зямлі і роўніцай экватару.

Шырату месца можна вызначыць з дапамогай такіх астранамічных інструмэнтаў як сэкстант ці гноман (простае вымярэньне), аднак у наш час зручней скарыстацца сыстэмай GPS і ГЛОНАСС (ускоснае вымярэньне). Ад шыраты, як і ад часу году, залежыць працягласьць дня.