Унецкі раён
| Унецкі раён | |
| Унечский район | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Расея |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | Бранскую вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Унеча |
| Дата ўтварэньня | 1929 |
| Насельніцтва | 45 200 |
| Плошча | 1130 км² |
| Месцазнаходжаньне Унецкага раёну | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC +3 |
| Тэлефонны код | +7 48351 |
| Код аўтам. нумароў | 32 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Унецкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Бранскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Ўнеча.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Плошча раёну — 1130 км². Асноўная рака — Унеча.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]5 ліпеня 1944 году ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага савету СССР была ўтвораная Бранская вобласьць, у склад якой, нароўні зь іншымі, увайшоў і Ўнецкі раён.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Насельніцтва раёну складае 45,2 тыс. чалавек, у тым ліку ў мескіх умовах жывуць каля 28 тыс. Усяго налічваецца 110 населеных пунктаў.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па муніцыпальнай рэформе (2005) у раёне маецца 1 мескае і 8 сельскіх паселішчаў:
Мескае паселішча:
Сельскія паселішчы:
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Унецкі раён належыць да ліку прамыслова-сельскагаспадарчых раёнаў. Прадпрыемствы-лідэры — ААТ «Камбінат хлебапрадуктаў», радыёзавод ТАА «Тэмбр».
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Праз раён праходзяць аўтатраса М13 Бранск — Навазыбкаў — мяжа Беларусі — (Кобрынь). Чыгуначныя лініі злучаюць Унечу з такімі вузламі, як Бранск, Ворша, Гомель, Хутар-Міхайлаўскі.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы ў в. Высокае
- Могілкі старыя праваслаўныя і капліца ў в. Добрык
- Царква Нараджэньня Божай Маці ў в. Лышчычы
- Царква Ўсьпеньня Прасьв. Багародзіцы ў в. Найтапавічы
- Царква Ўсіх Сьвятых у в. Расуха
- Царква Сьв. Мікалая ў в. Семешкава
- Царква Сьв. Дзьмітрыя Салунскага ў в. Старае Задубеньне
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Унецкі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| |||||||||||||