Перайсьці да зьместу

Злынкаўскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Злынкаўскі раён
Злынковский район
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у Бранскую вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Злынка
Дата ўтварэньня 1929
Насельніцтва (2018) 12 012
Плошча 735 км²
Месцазнаходжаньне Злынкаўскага раёну
Злынкаўскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +7 48358
Код аўтам. нумароў 32
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Злы́нкаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Бранскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Злынка.

Плошча раёну — 735 км² (самы маленькі раён вобласьці па плошчы). Асноўныя рэкі — Іпуць, Няцеша, Злынка.

Злынкаўскі раён утвораны ў 1929 годзе і пачаткова ўваходзіў у Клінцоўскую акругу Заходняй вобласьці з цэнтрам у м. Смаленску. У 1937—1944 раён уваходзіў у Арлоўскую вобласьць.

5 ліпеня 1944 году ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага савету СССР была ўтворана Бранская вобласьць, у склад якой, нароўні зь іншымі, быў улучаны і Злынкаўскі раён. У 1959 раён скасавалі, а ў 1989 — аднавілі.

Насельніцтва раёну на 2009 год складала 13,2 тыс. чалавек, у тым ліку ў мескіх умовах жывуць каля 8,3 тыс.: 5,5  тыс. у райцэнтры і 2,8 тыс. — у мястэчку Вышкаве. Усяго налічваецца 42 населеныя пункты.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па муніцыпальнай рэформе (2005) у раёне налічваецца 2 мескія і 4 сельскія паселішчы:

Мескія паселішчы:

Сельскія паселішчы:

Па тэрыторыі раёну праходзіць магістральная чыгуначная лінія БранскГомель. У мястэчку Вышкаве разьмешчана чыгуначная станцыя Злынка Маскоўскай чыгункі.

Анкляў у Беларусі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да Злынкаўскага раёну адміністрацыйна належыць анкляў Санькова-Мядзьвежжа, разьмешчаны ўсярэдзіне тэрыторыі Добрускага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Злынкаўскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў