Дзяцькаўскі раён
Дзяцькаўскі раён | |
Дятьковский район | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | раён |
Уваходзіць у | Бранскую вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Дзяцькава |
Дата ўтварэньня | 1929 |
Насельніцтва (2009) | 62 631 |
Плошча | 1420 км² |
Месцазнаходжаньне Дзяцькаўскі раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +7 48333 |
Код аўтам. нумароў | 32 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Дзя́цькаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Бранскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Дзяцькава.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Плошча раёну — 1420 км². Асноўная рака — Болва.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]5 ліпеня 1944 году Ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР была ўтвораная Бранская вобласьць, у склад якой, нароўні зь іншымі, быў улучаны і Дзяцькаўскі раён. У 1963 раён скасавалі, а ў 1965 — аднавілі.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва раёну складае 62,6 тыс. чалавек, у тым ліку ў мескіх паселішчах жыве каля 53,7 тыс. З астатніх 9 тыс. жыхароў каля 7 тыс. жывуць у трох найбуйнейшых сельскіх населеных пунктах (Слабадзішча, Беразіно, Дружба), пераважна ў шматкватэрных будынках зь мескімі выгодамі.
Найбуйнейшыя населеныя пункты:
- Дзяцькава — 32,4 тыс. жыхароў,
- Івот — 6,4 тыс. жыхароў,
- Любахна — 5,5 тыс. жыхароў,
- Стар — 5,0 тыс. жыхароў,
- Бытош — 4,4 тыс. жыхароў.
Усяго налічваецца 36 населеных пунктаў.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па муніцыпальнай рэформе (2005) у раёне налічваецца 5 мескіх і 5 сельскіх паселішчаў:
Мескія паселішчы:
- Бытоскае мескае паселішча
- Дзяцькаўскае мескае паселішча
- Івоцкае мескае паселішча
- Любахонскае мескае паселішча
- Старскае мескае паселішча
Сельскія паселішчы:
- Бярэзінскае сельскае паселішча
- Вялікажукоўскае сельскае паселішча
- Вярхоўскае сельскае паселішча
- Нямерыцкае сельскае паселішча
- Слабадзішчанскае сельскае паселішча
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзяцькаўскі раён належыць да ліку прамысловых раёнаў. Па аб’ёме вырабленай прадукцыі раён займае другое месца ў вобласьці. Прамысловасць раёну — пераважна шкляная і дрэваапрацоўчая, таксама разьвітая вытворчасьць будматэрыялаў. У раёне 9 буйных прадпрыемстваў. Мае месца дадатная дынаміка прамысловай вытворчасьці; так, за 2007 аб’ём адгружанай прадукцыі склаў 5229,5 млн рублёў.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Праз раён праходзяць аўтадарога Р68 Бранск — Дзяцькава — Людзінава — Кіраў — траса А101 і чыгуначная лінія Бранск — Вязьма, дзякуючы чаму ўсе мескія паселішчы раёну маюць простае злучэньне з абласным цэнтрам. У месьце Дзяцькава разьвіты мескі аўтобусны транспарт; існуе рэгулярнае аўтобуснае злучэньне з Масквой.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзяцькаўскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сайт раённай адміністрацыі(недаступная спасылка) (рас.)
- Гісторыя адміністрацыйных пераўтварэньняў Бранскай вобласьці(недаступная спасылка) (рас.)
|