Пагарскі раён
Выгляд
| Пагарскі раён | |
| Погарский район | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Расея |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | Бранскую вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Пагар |
| Дата ўтварэньня | 1929 |
| Насельніцтва (2009) | 31 995 |
| Плошча | 1210 км² |
| Месцазнаходжаньне Пагарскага раёну | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC +3 |
| Тэлефонны код | +7 48349 |
| Код аўтам. нумароў | 32 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Пагарскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Бранскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Пагар.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Плошча раёну — 1210 км². Асноўныя рэкі — Судасьць, Вара, Вабля.
Прыродныя рэсурсы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На тэрыторыі раёну вядзецца здабыча пяску, гліны, торфу.
Экалёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Чарнобыльская катастрофа прывяла да пагаршэньня экалягічнага становішча Пагарскага раёну. Практычна ўвесь раён апынуўся ў зоне радыяцыйнага забруджваньня (1—5 Кюры/км²).
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Насельніцтва раёну складае 34,1 тыс. чалавек, у тым ліку ў мескіх умовах жывуць каля 11,5 тыс. Усяго налічваецца 132 населеныя пункты.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па муніцыпальнай рэформе (2005) у раёне маецца 1 мескае і 14 сельскіх паселішчаў:
Мескае паселішча:
Сельскія паселішчы:
- Баршчоўскае сельскае паселішча
- Вадзькаўское сельскае паселішча
- Віцямлянскае сельскае паселішча
- Гарадзішчанскае сельскае паселішча
- Гетуноўскае сельскае паселішча
- Грынёўскае сельскае паселішча
- Долбатаўскае сельскае паселішча
- Кісьцерскае сельскае паселішча
- Пасудіцкае сельскае паселішча
- Прырубкінскае сельскае паселішча
- Стэчанскае сельскае паселішча
- Сувораўскае сельскае паселішча
- Чавускае сельскае паселішча
- Юдзінаўскае сельскае паселішча
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Царква Сьв. Мікалая ў в. Балыкіна.
- Царква Сьв. Міхала Арханёла ў в. Бобрык.
- Сядзібна-паркавы комплекс Безбародкаў і царква Сьв. Тройцы ў в. Грынёва.
- Царква Сьв. Дзьмітрыя Салунскага ў в. Дараеўск.
- Царква Сьв. Параскевы Пятніцы ў в. Зарэчнае.
- Царква Сьв. Мікалая ў в. Курава.
- Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы ў в. Лобкі.
- Царква Нараджэньня Божай Маці і гарадзішча ў в. Пасудзічы.
- Царква Сьв. Мікалая і гарадзішча радзімічаў «Сінін Мост» у в. Сінін.
- Царква Нараджэньня Божай Маці ў в. Стэчна.
- Дом-музэй беларускага археоляга К. Палікарповіча і музэй «Палеалітычная стаянка» ў в. Юдзінава.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Іван Нікітчанка (1939—2010) — беларускі навуковец у галіне сэлекцыі жывёлаў, чалец-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986), доктар сельскагаспадарчых навук (1979), прафэсар (1981)
- Аляксандар Шкурко — навуковец, палярнік
- Яўген Шляхта — доктар мэдычных навук, прафэсар, заслужаны дзяяч навукі РФ, чалец-карэспандэнт РАМН
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Пагарскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| |||||||||||||
