Бобр
Бобр лац. Bobr | |||||
Сядзіба Барталамеяў | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1516 | ||||
Магдэбурскае права: | 1 сьнежня 1762 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Менская | ||||
Раён: | Крупскі | ||||
Сельсавет: | Бобрскі | ||||
Вышыня: | 176 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 931 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1796 | ||||
Паштовы індэкс: | 222040 | ||||
СААТА: | 6230857905 | ||||
Нумарны знак: | 5 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°20′32″ пн. ш. 29°16′31″ у. д. / 54.34222° пн. ш. 29.27528° у. д.Каардынаты: 54°20′32″ пн. ш. 29°16′31″ у. д. / 54.34222° пн. ш. 29.27528° у. д. | ||||
± Бобр | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Бобр[2] — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Бабры. Цэнтар сельсавету Крупскага раёну Менскай вобласьці[3]. Насельніцтва на 2018 год — 931 чалавек[1]. Знаходзіцца за 10 км ад Крупак, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Бобр (лінія Менск — Ворша).
Бобр — магдэбурскае мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны). Да нашага часу тут захавалася сядзіба Барталамеяў, помнік архітэктуры XIX ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася Мікольская царква (клясыцызм, XIX ст.), зруйнаваная савецкімі ўладамі, а таксама касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (нэаготыка, XIX ст.).
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тапонім Бобр утварыўся ад г. зв. бабровых гоняў, якіх было шмат каля ракі Бабра.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўпамін пра Бобр датуецца 1516 годам, калі князь Іван Друцкі-Красны адпісаў яго разам з Сакаловічамі і Недаходавым сваёй жонцы Марыне з князёў Заслаўскіх. У 1559 годзе паселішча ўпамінаецца як уладаньне Хадкевічаў. Захаваўся дакумэнт 1573 году на перадачу Бабра ў заставу швагру Яна Хадкевіча Станіславу Пацу, у якім паселішча значыцца як мястэчка Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. У гэты час тут, паводле інвэнтару, быў 71 дом, дзеяў гасьціны двор[4].
Як сьведчыць інвэнтар, у 1614 годзе ў Бабры было 180 аселых мяшчанскіх двароў (пляцаў) на абодвух берагах рэчкі. Апрача таго, мяшчанам належала 90 надзелаў ворыўнай зямлі, вымеранай у валоках і моргах, і 16 г.зв. «гуменных» пляцаў пад гаспадарчымі пабудовамі. Сярод уладальнікаў валокаў і гуменных пляцаў сустракаюцца прозьвішчы яшчэ прыкладна 44 мяшчанаў, не пазначаных у ліку ўладальнікаў мяшчанскіх пляцаў. У Бабры існавала царква, сьвятару якой айцу Фёдару належалі пляц і валока, вольныя ад усіх падаткаў. Упамінаецца таксама карчма на Рынку, вадзяны млын з двума коламі і мост, якія здаваліся ў арэнду. У 1699 годзе маёнткам валодаў Бэнэдыкт Сапега, які ў 1700 годзе прадаў яго Яну Казімеру Лендорфу.
У 1733 годзе Бобр перайшоў у валоданьне Агінскіх. На 1743 год у мястэчку было 60 дымоў. У 1760 годзе тут збудавалі драўляны касьцёл; мястэчка налічвала каля 100 двароў і было найбольшым з усіх паселішчаў сучаснай Крупшчыны.
1 сьнежня 1762 году (паводле іншых зьвестак, у 1735 годзе[5]) кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў Бабру Магдэбурскае права і герб: «у блакітным полі дзьве збройныя постаці сьвятых Глеба і Барыса ў каронах»[6].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Бобр апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Сеньненскага павету Магілёўскай губэрні. У 1828 годзе ў мястэчку пачала працаваць цагельня. У 1842 годзе тут збудавалі царкву, у 1862 годзе — мураваны касьцёл. На 1859 год — 67 жылых і 29 пустых двароў, штогод праводзіўся кірмаш.
Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1868 годзе з мэтаю маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага расейскія ўлады адкрылі ў Бабры народную вучэльню, выкладаньне ў якой вялося на расейскай мове. На 1885 год у мястэчку існавалі 2 царквы, касьцёл, капліца, сынагога, лячэбніца на 12 месцаў, народная вучэльня, праваслаўная і 3 юдэйскія школы, 2 млыны, 22 крамы; штогод праводзіліся 3 кірмашы. У 1904 годзе працавалі 2 цагельні. На 1907 год — 445 будынкаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Бобр занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Бобр абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Бобр вярнулі БССР. 27 верасьня 1938 году статус паселішча панізілі да вёскі, аднак ужо 17 лютага 1941 году Бобр атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну зь ліпеня 1941 да 27 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
З 31 сакавіка 1977 году да 18 лютага 2010 году Бобр быў цэнтрам пасялковага савету, з 31 сьнежня 2013 году — цэнтар сельсавету[7].
-
Рынак. Касьцёл, 1913 г.
-
Вуліца Магілёўская. Царква, да 1918 г.[8]
-
Панарама мястэчка,
1918 г.[9] -
Панарама мястэчка. Альтанка, да 1918 г.[10]
-
Панарама мястэчка. Царква, 1918 г.
-
Панарама мястэчка. Млын, 1918 г.
-
У бок Зарэчча, да 1918 г.
-
Сядзіба Барталамеяў,
1918 г.[11]
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1857 год — 1151 чал., у тым ліку 721 юдэй[12]; 1863 год — 1113 чал.[13]; 1880 год — 2239 чал.[14]; 1897 год — 2401 чал.
- XX стагодзьдзе: 1907 год — 2340 чал.; 1926 год — 2500 чал.; 1941 год — 2400 чал.; 1969 год — 3 тыс. чал.[15]; 1992 год — 1522 чал.[16]; 1995 год — 1509 чал.[17]
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 1,2 тыс.; 2006 год — 1,2 тыс.; 2008 год — 1,1 тыс.; 2009 год — 1118[18] чал. (перапіс); 2010 год — 1110 чал.[19]; 2015 год — 958 чал.[20]; 2016 год — 957 чал.[21]; 2017 год — 948 чал.[22]; 2018 год — 931 чал.[1]
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Бабры працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, 2 бібліятэкі, кінатэатар.
На 2022 год у Бабры месьцілася 391-я артылерыйская база боепрыпасаў Узброеных сілаў Беларусі[23].
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вуліцы і пляцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З урбананімічнай спадчыны Бабра да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Зарэчная, Казаноўка, Магілёўская і Талачынская. Гістарычны Рынак цяпер ня мае афіцыйнай назвы.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадпрыемствы лёгкай, харчовай і дрэваапрацоўчай прамысловасьці.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Знаходзіцца за 120 км на паўночны ўсход ад Менску, на аўтамабільнай дарозе Р19. За 4 км на поўдзень ад мястэчка праходзіць шаша М1 (E30)
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Могілкі юдэйскія
- Сядзіба Барталамеяў (XIX ст.)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (1862)
- Царква Сьвятога Мікалая (1842)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Сядзіба. Бровар
-
Сядзіба. Дом работнікаў
-
Сядзіба. Сьвіран
-
Юдэйскія могілкі
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Алесь Пушкін (1965–2023) — беларускі мастак
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 219.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 2. — Менск, 2011. С. 351.
- ^ Насевіч В. Бобр // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 336.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага р-на / Склад. і навук. рэд. Дз. М. Хромчанка; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.), Дз. Дз. Карань і інш. — Мн.: БелЭн, 1999.
- ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 120.
- ^ «О переносе административного центра сельсовета». Решение Крупского районного Совета депутатов от 31 декабря 2013 г. № 163(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Малое Палесьсе. Гісторыка-краязнаўчы літаратурна-мастацкі альманах Друцка-Бярэзінскага Краю. — Крупкі, 2012. С. 145.
- ^ Аляхновіч А. Калі ж нам сьвяткаваць юбілей? // Малое Палесьсе. Гісторыка-краязнаўчы літаратурна-мастацкі альманах Друцка-Бярэзінскага Краю. — Крупкі, 2011. С. 33.
- ^ Дэмух Я., Ліцьвін А. З гісторыі каталіцкай парахвіі ў Бабры // Малое Палесьсе. Гісторыка-краязнаўчы літаратурна-мастацкі альманах Друцка-Бярэзінскага Краю. — Крупкі, 2012. С. 136.
- ^ Ржэуцкая А., Ржэуцкая В. Далей Бабра — няма дабра // Малое Палесьсе. Гісторыка-краязнаўчы літаратурна-мастацкі альманах Друцка-Бярэзінскага Краю. — Крупкі, 2010. С. 29.
- ^ Przedrzymirski K. Bobr // Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 258.
- ^ Беларусь: энцыкл. даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 1995. С. 119.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 2. — Менск, 2011. С. 352.
- ^ Насевіч В., Чуракова Т. Бобр // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 50.
- ^ Насевіч В., Чуракова Т. Бобр // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 49.
- ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 199.
- ^ Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 2. — Менск, 2011. С. 351.
- ^ Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Расея масава завозіць у Беларусь дроны, а вывозіць тэхніку і боепрыпасы // Партал «Наша ніва», 11 кастрычніка 2022 г. Праверана 12 кастрычніка 2022 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — ISBN 985-11-0068-4
- Беларусь: энцыкл. даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 1995.— 799 с. ISBN 985-11-0026-9.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 2 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2011. — 464 с.: іл. ISBN 978-985-11-0554-6.
- Малое Палесьсе. Гісторыка-краязнаўчы літаратурна-мастацкі альманах Друцка-Бярэзінскага Краю. — Крупкі, 2010. — 250 с.
- Малое Палесьсе. Гісторыка-краязнаўчы літаратурна-мастацкі альманах Друцка-Бярэзінскага Краю. — Крупкі, 2011. — 250 с.
- Малое Палесьсе. Гісторыка-краязнаўчы літаратурна-мастацкі альманах Друцка-Бярэзінскага Краю. — Крупкі, 2012. — 200 с.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага р-на / Склад. і навук. рэд. Дз. М. Хромчанка; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.), Дз. Дз. Карань і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 640 с.: іл. ISBN 985-11-0143-5.
- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бобр , Radzima.org
- Бобр. Падарожжы Свабоды, Радыё Свабода, 24 лістапада 2005 г.
|