Перайсьці да зьместу

Абчускі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Абчу́скі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крупскага раёну Менскай вобласьці з цэнтрам у вёсцы Абчуга. Існавала ад 1924 году да 2013 году.

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Чарэйскага раёну Барысаўскай акругі9 чэрвеня 1927 году да 26 ліпеня 1930 году — Аршанскай). 8 ліпеня 1931 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Крупскага раёну.

16 ліпеня 1954 году сельсавету перададзены ўсе сельскія населеныя пункты скасаванага Смародзінскага сельсавету.

31 сакавіка 1977 году сельсавету перададзена частка населеных пунктаў скасаванага Бобрскага сельсавету.

28 траўня 2013 году згодна з пастановай Менскага абласнога савету дэпутатаў сельсавет скасаваны, усе населеныя пункты зь яго складу — вёскі Абчуга, Асечана, Астроўкі, Бобрык, Дзяньгубка, Журавы, Забор’е, Калыбанава, Кастрычнік, Касянічы, Кіявец, Клубынічы, Краснавінка, Кутавец, Лагі, Ламское, Луцішча, Прудзіны, Слабада, Смародзінка, Хватынка, Шарнева, Шарпілаўка, Шкорнеўка і пасёлкі Рыкаўка, Шарнева — перададзеныя Заборскаму (Кастрычніцкаму) сельсавету Крупскага раёну[1].