Параф’янава
Параф’янава лац. Parafjanava | |
Панарама | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Докшыцкі |
Сельсавет: | Параф’янаўскі |
Насельніцтва: | 1040 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2157 |
Паштовы індэкс: | 211710 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°52′37.2″ пн. ш. 27°36′23.4″ у. д. / 54.877° пн. ш. 27.6065° у. д.Каардынаты: 54°52′37.2″ пн. ш. 27°36′23.4″ у. д. / 54.877° пн. ш. 27.6065° у. д. |
± Параф’янава | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Параф’я́нава[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Галядзе. Цэнтар сельсавету Докшыцкага раёну Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 10 км ад Докшыцаў, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Параф’янаў (лінія Маладэчна — Полацак); на аўтамабільнай дарозе Мядзел — Докшыцы.
Параф’янава — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Існуюць тры варыянты напісаньня тапоніму: Парфенава, Параф’янава (рас. Парафьяново) і Параф’янаў (польск. Paraphjanów). Форму Парфенава дагэтуль ужываюць мясцовыя жыхары, таксама яе выкарыстаў пісьменьнік Кастусь Акула ў рамане «Гараватка». Аднак абедзьве назвы (Парфенава і Параф’янава) лічацца традыцыйнымі. З гэтый прычыны існуе два тлумачэньні паходжаньня тапоніму: ад слова «парафія» альбо ад імя Парфен.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўпамін пра Параф’янава датуецца 1435 годам. У 1559 годзе маёнтак налічваў 66,5 сох і 17 земляў (надзелаў бедных сялянаў, якія ня мелі цяглавой жывёлы).
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Параф’янава ўвайшло ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1630 годзе тут узьвялі драўляны касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Параф’янава апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вялейскім павеце Менскай, пазьней Віленскай губэрні. 18 жніўня 1795 году расейскія ўлады канфіскавалі маёнтак у Віленскай архідыяцэзіі, як і большасьць іншых уладаньняў Каталіцкай царквы. У розныя часы Параф’янавам валодалі Пшазьдзецкія, Тышкевічы, Слатвінскіх. Каля 1880 году тут збудавалі бровар. У 1902—1906 гадох за 2 км ад мястэчка праклалі Балагоўска-Сядлецкую чыгунку.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Параф'янава занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Параф’янава абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Параф’янава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Дунілавіцкага павету Наваградзкага, з 1922 году Віленскага ваяводзтва.
У 1939 годзе Параф’янава ўвайшло ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 2000 год тут было 486 двароў. У 2000-я гады Параф’янава атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
-
Будоўля касьцёла, каля 1900 г.
-
Чыгуначная станцыя, 1907 г.
-
Чыгуначная станцыя, да 1915 г.
-
Касьцёл, 1941 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1886 год — 45 чал. (24 муж. і 21 жан.)[3]
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 453 чал.[4]; 1999 год — 1181 чал.; 2000 год — 1236 чал.[5]
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 1040 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Параф’янаве працуюць сярэдняя школа, лякарня, бібліятэка, дом культуры, пошта.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вуліцы і пляцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Прамысловая вуліца[6].
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бровар (1880)
- Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (1904)
- Сьвіран (1930-я)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (1630)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Касьцёл з боку апсыды
-
Сьвіран
-
Новы касьцёл каля станцыі
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мечыслаў Бабровіч (1891—1915) — беларускі крытык, публіцыст і празаік
- Юры Гіль (1942—2008) — беларускі грамадскі дзяяч; пахаваны ў Параф’янаве
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 254.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Krzywicki J. Parafianów // Słownik geograficzny... T. VII. — Warszawa, 1886. S. 858.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II: Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
- ^ БЭ. — Мн.: 2001 Т. 12. С. 94.
- ^ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 42.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй. — 576 с. — ISBN 985-11-0198-2
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Докшыцкага р-на. — Мн.: БелЭн, 2004. — 750 с. ISBN 985-11-0293-8.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Параф’янава , Radzima.org
- Януковіч Ю. Жыватворнае веры крыніца, Звязда, 12 лістапада 2014 г.
|