Лявон Гмырак
Лявон Гмырак | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Мечыслаў Бабровіч |
Псэўданімы | З. Б., Барыс Заяц, Лявон Хмуры |
Нарадзіўся | 6 (18) красавіка 1891 фальв. Пархвенава, Вялейскі павет |
Памёр | 30 чэрвеня (13 ліпеня) 1915 (24 гады) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | публіцыст, празаік, крытык |
Гады творчасьці | 1913—1915 |
Мова | беларуская мова |
Творы на сайце Knihi.com | |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Бабровіч.
Ляво́н Гмырак (сапр. Мечыслаў Бабровіч; 18 красавіка 1891, фальв. Пархвенава, Вялейскі павет, цяпер у Докшыцкім раёне Віцебскай вобласьці — 13 ліпеня 1915[1]) — беларускі крытык, публіцыст і празаік[2].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў 1-ю Віленскую гімназію (1908)[2], прыватную тэхнічна-прамысловую школу ў Варшаве (1912)[2]. Працаваў наглядчыкам у бацькоўскім фальварку, тэхнікам у Вільні.
У 1914 року прызваны ў армію, даслужыўся да прапаршчыка. Загінуў на фронце Першай Сусьветнай вайны пад Коўнам[2]. Пасьмяротна ўзнагароджаны Георгіеўскім крыжам.
Біяграфія вывучана недастаткова, магчыма, што ён зьяўляецца братам дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі Яна Бабровіча[1].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Друкавацца пачаў з 1913 року ў газэце «Наша ніва»[2], зь якой супрацоўнічаў і пазьней: друкаваў там апавяданьні («Васілёва вясельле»), фэльетоны, публіцыстычныя і крытычныя артыкулы. Друкаваўся таксама ў зборніку „Велікодная пісанка“, часопісе „Лучынка“, альманаху „Маладая Беларусь“.
Аўтар апавяданьня «Васілёва вясельле» (1913), артыкулаў па гісторыі беларускай культуры, актуальных праблемах сацыяльна-палітычнага жыцьця, артыкулу «Тарас Шаўчэнка» (1914) і інш. Нарыс па гісторыі нацыянальна-культурнага руху «Беларускае нацыянальнае адраджэньне» (1914) прысьвечаны гісторыі нацыянальна-культурнага руху.
Выступаў за культурна-нацыянальную аўтаномію Беларусі ў саюзе з дэмакратычнымі сіламі Расеі, супраць хутарызацыі, падатковай палітыкі царызму і да т. п. Як крытык абараняў пазыцыі рэалізму і народнасьці(ru), выступаў супраць дэкадэнцтва[прыбраць шаблён], заклікаў пісьменьнікаў адгукацца на ўсе важныя зьявы жыцьця, абуджаць у грамадзтве гуманныя імкненьні, навучацца ў клясыкаў сусьветнай літаратуры.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Творы: Проза. Крытыка. Публіцыстыка. Мн., 1992.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Александровіч С. Пуцявіны роднага слова. Мн., 1971. С. 217—219.
- Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 2. Верабей — Іваноў. — С. 226. — 541с.;іл. с. — ISBN 5-85700-075-0
- Гарэцкі М. Лявон Гмырак (1891—1915) // Гарэцкі М. Творы. Мн., 1990.
- Гмырак Лявон // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Докшыцкага р-на. — Мн.: БелЭн, 2004. — 750 с. ISBN 985-11-0293-8.
- Конан У. Гмырак Лявон // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1997 Т. 5: Гальцы — Дагон. — С. 312.
- 71 // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688с.:іл. с. — 3000 ас. — ISBN 978-985-11-0662-8
- Хілько, В. Любіў свой край пакутны / В. Хілько // Родныя вытокі (Докшыцы). — 2001. — 14 крас. — С. 2.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.. — Мн.: 1996 Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — С. 54.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. / Рэд. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 2: Габой — Карціна. — С. 105. — 9500 ас.