Юры Гіль
Юры Пятровіч Гіль | |
| Род дзейнасьці | грамадскі дзяяч |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 12 сьнежня 1942 |
| Месца нараджэньня | засьценак Вашунава, акруга Глыбокае, Генэральная акруга Беларусь, Райхскамісарыят Остлянд, (зараз) Докшыцкі раён, Віцебская вобласьць, Беларусь) |
| Дата сьмерці | 24 кастрычніка 2008 |
| Месца сьмерці | Вільня, Віленскае гарадское самакіраваньне, Віленскі павет, Летува |
| Месца пахаваньня | Параф'янава, Докшыцкі раён, Віцебская вобласьць, Беларусь |
| Месца вучобы | Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка (1968) |
| Прафэсія | настаўнік |
| Месца працы | |
| Пасада | заснавальнік Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Віленскага краю. |
| Сябра ў | Беларускі Народны Фронт «Адраджэньне» і ТБМ |
| Бацька | Пятро Гіль |
| Маці | Фэльця Гіль |
Ю́ры Пятро́віч Гіль (1942, засьценак Вашунава, Докшыцкі раён Віцебскай вобласьці — 2008, Вільня, Летува) — беларускі грамадзкі дзяяч, заснавальнік Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны Віленскага краю.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Скончыў Менскі пэдагагічны інстытут (1968), працаваў настаўнікам у Докшыцкім раёне. У 1972 року вярнуўся ў Менск, працаваў у арганізацыі «Ведах». У час Перабудовы узначаліў Менскую раённую арганізацыю БНФ «Адраджэньне». Пасьля, пераехаў у Вільню, дзе стварыў Таварыства беларускае мовы імя Ф. Скарыны Віленскага краю, кіраўніком якога заставаўся да канца жыцьця (2008).
Пахаваны ў Параф’янаве (Докшыцкі раён).
Вядомы актыўнай дзейнасьцю па мэмарыялізацыі памяці дзеячоў беларускага адраджэньня, а таксама заснаваньнем Беларускага этнаграфічнага музэю ў Вашунаве (цяпер не існуе).