Перайсьці да зьместу

Ян Маен

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ян Маен
Плошча 377 квадратны кілямэтар
Найвышэйшы пункт 2277 мэтар
Краіна Нарвэгія
Насельніцтва 14−18
Ян Маен на мапе Нарвэгіі
Ян Маен
Ян Маен
Ян Маен

Ян Маен (па-нарвэску: Jan Mayen) — невялікая вульканічная выспа ў Арктыцы, каля 50 км на ўсход ад Грэнляндыі. Выспа знаходзіцца ў Грэнляндзкім моры Арктычнага акіяна. З 1930 году выспа знаходзіцца пад нарвэскім кіраўніцтвам.

Плошча выспы складае 372,5 км², большасьць паверхні — горы (самы высокі пункт: дзейны вулькан Бірынберг (2277 м)). Тут існуюць шматлікія ледавікі. Ян Маен знаходзіцца ў вобласьці палярнага клімату, расьліннасьць пераважна тундравая. Тут знаходзяцца шматлікія калёніі арктычных птушак.

Мапа Яна Маена
Мапа Яна Маена

Выспа была адкрытая Генры Гудзонам у 1607 годзе, а афіцыйнае адкрыцьцё датуецца 1614 годам, калі тут спыняўся англічанін Ян Маен. У наступныя стагодзьдзі тут знаходзілася база нідэрляндзкіх кітабояў. Штогод сюды прыплывала каля 1000 чалавек. Выспа была пакінутая пасьля таго, як у навакольлі былі зьнішчаны ўсе кіты, і з другой паловы XVII стагодзьдзя выспа заставалася незаселеная, толькі некалькі разоў тут спыняліся караблі. У 1882—1883 гадах тут вяла дасьледаваньні аўстра-вугорская дасьледчая экспэдыцыя, якая займалася вывучэньнем біялёгіі выспы, яе картаграфаваньнем.

У пачатку ХХ стагодзьдзя тут пачалі зьяўляцца нарвэскія паляўнічыя, якія палявалі на палярных лісаў і белых мядзьведзяў, але складаныя ўмовы жыцьця хутка вымусілі іх пакінуць Ян Маен. У 1821 годзе тут узьнікла нарвэская мэтэаралягічная станцыя, а з 1930 году выспа была абвешчаная тэрыторыяй Нарвэгіі. Пад час Другой Сусьветнай вайны на высьпе нямецкія войскі не высадзіліся, і яна, у адрозьненьне ад астатняй часткі Нарвэгіі не трапіла ў акупацыю. У 1941 годзе мэтэастанцыя ўзнавіла сваю працу. У 1943 годзе амэрыканцы пабудавалі ў паўночнай частцы Яна Маена радыёлякацыйную станцыю. Пасьля вайны дзейнасьць на высьпе абмяжоўвалася мэтэаралягічнымі назіраньнямі, але потым узьнікла радыёстанцыя, якая трымала сувязь з рыбацкімі караблямі. У 1959 годзе было прынятае рашэньне пабудаваць на станцыі радыёнавігацыйную станцыю НАТО.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]