Сэўта
| Сэўта гішп. Ceuta | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Гішпанія | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Аўтаномны горад | Сэўта | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Кіраўнік адміністрацыі | Juan Jesús Vivas Lara[d] | ||||
| Заканадаўчы орган | Assembly of Ceuta[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 18,5 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 10 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 35°53′18″ пн. ш. 5°18′56″ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 78 674 чал. (2011)[1] | ||||
| Этнахаронімы | Ceuti | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 856 і 956 | ||||
| Паштовы індэкс | 51000–51999 | ||||
| Нумарны знак | CE | ||||
| Сайт | ceuta.es | ||||
| Сэўта на мапе Гішпаніі Сэўта | |||||
Сэ́ўта (па-гішпанску: Ceuta) — гішпанская адміністрацыйная адзінка, горад, які знаходзіцца на паўвысьпе, утвараючай афрыканскую палову Гібральтарскай пратокі. Зьяўляецца гішпанскім анклявам на тэрыторыі Афрыкі. Плошча каля 18,5 км², насельніцтва 76 152 чалавекі. Сэўта мае статус аўтаномнага гораду. У Сэўце знаходзіцца самы блізкі да Эўропы афрыканскі порт і гішпанская вайскова-марская база. Як і Мэлільля, Сэўта мае свайго прадстаўніка ў Гішпанскіх Картэсах.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У V стагодзьдзі да н. э. на тэрыторыі сучаснай Сэўты знаходзіўся фінікійскі горад Абыла. У 45 годзе яна была заваяваная рымлянамі, назва была зьмененая на Сэпэм Фратрэс. Праз 400 гадоў вандалы выбілі з гораду рымлянаў і ўсталявалі над ім кантроль. Некаторы час горад уваходзіў у склад Бізантыі. У 710 годзе арабы, заняўшы Сэўту, зрабілі яе адным з асноўных партоў для пераправы войскаў на Ібэрыйскую паўвыспу.
Горад шмат разоў атакаваўся бэрбэрскімі плямёнамі, і пасьля аднаго з набегаў горад ня быў адноўлены. Чалавечыя паселішчы пачалі тут зноў зьяўляцца толькі ў ІХ стагодзьдзі. У 1309 годзе была заваяваная Фэзам. З 1415 году была ўсталяваная ўлада Партугаліі. Сэўта стала цэнтрам гандлю рабамі і слановай косьцю. У 1580 годзе Сэўту заваявалі гішпанцы, але ў 1640 годзе партугальцы вярнулі горад. Канчатковы гішпанскі кантроль быў усталяваны згодна зь Лісабонскім трактатам з 1 чэрвеня 1688 году.
Калі ў 1956 годзе Гішпанія прызнала незалежнасьць Марока, Сэўта засталася ў складзе Гішпаніі. Цяпер Сэўта адносіцца да гішпанскай правінцыі Андалюзія, зь некаторай аўтаноміяй. Ад гішпанскага ўзьбярэжжа яе аддзяляе каля 20 км.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сэўта месьціцца на Монтэ Аньера, пагорку ўздоўж ягонай заходняй мяжы з Марока. Гара ахоўваецца гішпанскім фортам.
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Population of Ceuta, Spain. Mongabay.com
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Аўтаномныя гарады Гішпаніі
- Анклявы
- Колішнія партугальскія калёніі
- Міжземнаморскія гарады-порты Гішпаніі
- Статыстычныя рэгіёны Эўразьвязу NUTS 2
- Населеныя пункты Бізантыйскай імпэрыі
- Гарады-порты Афрыкі
- Спэцыяльныя тэрыторыі Эўрапейскага Зьвязу
- Дзяржавы і тэрыторыі, заснаваныя ў 1995 годзе
- Тэрытарыяльныя спрэчкі Марока
- Тэрытарыяльныя спрэчкі Гішпаніі
- Населеныя пункты, згаданыя ў V стагодзьдзі да н. э.
- Тэрыторыі Гішпаніі, важныя для птушак
- Месцы для ныраньня
- Старонкі, якія выкарыстоўваюць пашырэньне Картограф