Перайсьці да зьместу

Пячора (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Пячора
лац. Piačora

Печора
Човен на рацэ ля марскога порту
Човен на рацэ ля марскога порту
Агульныя зьвесткі
Выток Паўночны Ўрал
Вышыня вытоку 630
Вусьце Пячорская губа
Вышыня вусьця 0 м
Краіны басэйну Расея
Вобласьці Ненецкая аўтаномная акруга і Рэспубліка Комі
Даўжыня 1809 км
Сярэднегадавы сьцёк 4100 м³/с
Плошча басэйну 322 тыс. км²

Пячора (на-комі: Печӧра, па-ненецку: Санэро’’ яха ці Санэро яв) — рака ў Рэспубліцэ Комі й Ненецкае аўтаномнае акрузе Расеі.

Даўжыня 1809 км, плошча басэйну — 322 тыс. км². Рака бярэ пачатак на Паўночным Урале, у паўднёва-ўсходняе частцы Рэспублікі Комі, і цячэ сьпярша пераважна на паўднёвы захад. Ад вытоку да вусьця ракі Уньі Пячора мае горны характар. У паселішчы Якшы (па ўпаданьні ракі Валасьніца) паварочвае на поўнач і цячэ па Пячорскае нізіне да Вусьць-Усы. Пасьля вусьця ракі Уса (прытоку Пячоры) рака паварочвае на захад, утвараючы шырокае калена з двума вялікімі выгібамі. Шырыня рэчышча тут дасягае 2 км, у даліне зьяўляюцца вялізныя пойменныя лугі. У раёне Вусьць-Цыльмы (па ўпаданьні рэкаў Піжмы й Цыльмы) Пячора зноў паварочвае на поўнач, на гэтым участку яе шырокая пойма парэзаная шматлікімі пратокамі («шарамі») і старыцамі.

Буксір (у раёне м. Пячора)

Прыкладна за 130 км ад вусьця Пячора падзяляецца на два рукавы — усходні (Вялікая Пячора) і заходні (Малая Пячора). Ніжэй, у раёне Нар'ян-Мару, рака ўтварае дэльту шырынёй каля 45 км і ўпадае ў Пячорскую губу Пячорскага мора.

Найважнейшыя прыстані на Пячоры — Нар'ян-Мар, Вусьць-Цыльма, Пячора.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пячора (рака)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў