Урал (рака)
Рака | |
Урал | |
![]() | |
Агульныя зьвесткі | |
Вышыня вытоку | 760 м |
Вусьце | Касьпійскае мора |
Краіны басэйну | Расея, Казахстан |
Даўжыня | 2428 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 400 м³/с |
Плошча басэйну | 231 000 км² |
Месцазнаходжаньне | |
![]() | |
![]() |
Урал (да 1775 году — Яік; па-башкірску: Яйыҡ слухаць, па-казаску: Жайық) — рака ў Башкартастане, Чалябінскай і Арэнбурскай абласьцях Расеі і Заходне-Казахстанскай і Атыраўскай абласьцях Казахстану.
Даўжыня 2428 км. Вадазбор 231 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусьці 0,225 тыс. м³/сек.
Пачынаецца на схілах хрыбта Уралтаў, да горада Орск цячэ ўздоўж усходніх схілаў Паўднёвага Ўралу ў вузкай даліне. Ніжэй гораду Верхнеўральск набывае рысы раўніннай ракі. Ніжэй гораду Магнітагорск цячэ сярод скалістых берагоў, шмат перакатаў. Ад гораду Уральск даліна шырокая, шмат прытокаў, старыц і азёр. Упадае ў Касьпійскае мора ніжэй горада Атыраў, у вусьці падзяляецца на 2 рукавы: Яіцкі і Залаты (суднаходны).
Галоўныя прытокі: Ор, Ілек (зьлева), Сакмара (справа).
Ледастаў у вярхоўях з пачатку лістапада да пачатку красавіка, у сярэднім і ніжнім цячэньні з канца лістапада да канца сакавіка. Сярэдні гадавы расход вады каля сяла Кушум 322 м³/с, ніжэй памяншаецца (каля горада Атыраў 225 м³/с). Каля 80% сьцёку прыпадае на веснавы павадак, у час якога рака разьліваецца больш чым на 10 км, у дэльце на некалькі дзесяткаў кілямэтраў. Выкарыстоўваецца для арашэньня ў сярэднім і ніжнім цячэньні.
Вадасховішчы: Верхнеўральскае, Магнітагорскае, Ірыклінскае.
Суднаходства ад горада Уральск. На Урале — гарады Верхнеўральск, Магнітагорск, Орск, Наватроіцк, Арэнбург (Расея), Уральск, Атыраў (Казахстан)
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0263-6 (т. 16), ISBN 985-11-0035-8.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Урал (рака) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў