Андраш Шэфэр
| Андраш Шэфэр | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 13 красавіка 1999[1] (27 гадоў) | |
| Рост | 1,79 м | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Уніён Бэрлін | |
| Нумар | 13 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2016—2019 | МТК Будапэшт | 44 (5) |
| 2019—2020 | Джэноа | 0 (0) |
| 2019—2020 | → К’ева | 0 (0) |
| 2020 | → ДАК 1904 | 8 (0) |
| 2020—2022 | ДАК 1904 | 44 (3) |
| 2022— | Уніён Бэрлін | 103 (5) |
| Зборныя | ||
| 2020— | Вугоршчына | 49 (5) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Андраш Шэфэр (па-вугорску: András Schäfer; нар. 13 красавіка 1999 году) — вугорскі футбаліст, цэнтральны паўабаронца нямецкага клюбу «Ўніён» і нацыянальнай зборнай Вугоршчыны. Мае нямецкае паходжаньне, бо як мяркуецца ягоныя продкі прыбылі ў Вугоршчыну з Баварыі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Запачаткаваў кар’еру 1 красавіка 2017 году ў клюбе МТК у матчы айчыннага першынства супраць клюбу «Д’ірмат». Пазьней гуляў у Італіі і Славаччыне. 21 студзеня 2021 году прыяднаўся да нямецкага «Ўніёну». 7 траўня 2022 году адзначыўся першым голам у Бундэсьлізе ў выяздным матчы супраць «Фрайбургу». Сустрэча скончылася пераканаўчай перамогай бэрлінцаў зь лікам 1:4.
У траўні 2023 году пасьля матчу супраць «Фрайбургу» атрымаў траўму[2][3]. 19 траўня 2023 года быў агучаны дыягназ, паводле якога выявілася, што гулец мае зламаную нагу[4][5]. 2 чэрвеня 2023 году Шэфэр быў пасьпяхова праапэраваны ў Будапэшце[6]. Гулец адзначаў, што праз гэтую траўму перажываў самы цяжкі час у сваёй кар’еры. 3 лістапада таго ж году зьявілася інфармацыя, што ягонае аднаўленьне пасьля траўмы ідзе лепш чым меркавалася, і гульца можна чакаць на полі ў найбліжэйшы час[7]. 25 лістапада згуляў матч супраць «Аўгсбургу»[8].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Вугоршчыны 3 верасьня 2020 году ў матчы Лігі нацыяў супраць зборнай Турэччыны. Свой першы гол у складзе нацыянальнай дружыны ўлучыў 4 чэрвеня 2021 году ў матчы супраць зборнай Кіпру.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ András Schafer // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ «Union muss auf András Schäfer verzichten». FC Union Berlin.
- ↑ «Légiósok: Schäfer András ismét megsérült, ebben az idényben már nem». NSO.hu.
- ↑ «Légiósok: megvan a diagnózis, Schäfer súlyos sérülést szenvedett». NSO.hu.
- ↑ «Nach Comeback wieder verletzt: Schäfer ist Unions größter Pechvogel». Bild.
- ↑ «Andras Schäfer Successfully Operated On». FC Union Berlin.
- ↑ «Légiósok: Schäfer egyre közelebb a visszatéréshez, Szoboszlai sem h». NSO.hu.
- ↑ «Bundesliga: Schäfer visszatért, megszakadt az Union vereségsorozata». NSO.hu.