Войцех Шчэнсны
Войцех Шчэнсны | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 18 красавіка 1990[1][2] (32 гады) | |
Рост | 196 см | |
Вага | 90 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Ювэнтус | |
Нумар | 1 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2008—2017 2009—2010 2015—2017 2017— |
Арсэнал → Брэнтфард (арэнда) → Рома (арэнда) Ювэнтус |
132 (0) 28 (0) 72 (0) 152 (0) |
Зборныя | ||
2009— | Польшча | 70 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Войцех Томаш Шчэнсны (па-польску: Wojciech Tomasz Szczęsny; нарадзіўся 18 красавіка 1990 году, Варшава, Польшча) — польскі футбаліст, які выступае за клюб «Ювэнтус» і нацыянальную зборную Польшчы на пазыцыі брамніка. Сын былога брамніка зборнай Польшчы, Мацея Шчэнснага.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Зьяўляецца выхаванцам клюбу «Агрыкола» з Варшавы. Але ў 15 гадоў так ўразіў сабой трэнэраў «Легіі», што яны дазволілі яму трэніравацца ў іхным лягеры. У 2006 годзе Шчэнсны перайшоў у «Арсэнал». Зьяўляючыся на пачатку па сутнасьці чацьвертым галкіпэрам клюбу ў сэзоне 2011—2012 гадоў здолеў стаць асноўным брамнікам.
Нацыянальная зборная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У верасьні 2009 году трэнэр галоўнай нацыянальнай зборнай Польшчы трымаў Войцеха на прыкмеце перад матчамі з Паўночнай Ірляндыяй і Славеніяй. Аднак, за таго што ніхто з трох галкіпэраў зборнай ня выпаў з абоймы дэбют быў адкладзены. 18 лістапада 2009 году Войцех зьдзейсьніў паўнавартасны дэбют у таварыскім матчы з Канадай, выйшаўшы на замену на 46 хвіліне, і абараніўшы браму затым «на нуль»; матч скончыўся зь лікам 1:0 на карысьць палякаў.
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Арсэнал»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2014, 2015
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2014
«Ювэнтус»:
- Чэмпіён Італіі: 2018, 2019, 2020
- Уладальнік Кубка Італіі: 2018, 2021
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2019, 2021
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Wojciech Szczesny // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б Wojciech Tomasz Szczesny // As (гішп.) — Madrid: Grupo PRISA, 1967.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ювэнтус Турын — цяперашні склад
|
---|
1 Шчэнсны · 2 Дэ Шыльлё · 3 Брэмэр · 5 Лякатэльлі · 6 Данілу · 7 К’еза · 9 Улахавіч · 10 Пагба · 11 Куадрада · 12 Сандру · 14 Мілік · 15 Гацьці · 16 Ілінг-Джуніёр · 17 Косьціч · 18 Кін · 19 Бануччы · 20 Мірэцьці · 21 Жоржэ · 22 Дзі Марыя · 23 Пінсольлё · 24 Ругані · 25 Раб’ё · 30 Саўле · 32 Парэдэс · 36 Пэрын · 44 Фаджолі · Ігатарэн · Трэнэр: Алегры |