Арцём Доўбік
| Арцём Доўбік | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 21 чэрвеня 1997[1][2] (28 гадоў) | |
| Рост | 1,89 м | |
| Вага | 76 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Рома | |
| Нумар | 9 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2014—2015 | Чаркашчына[d] | 20 (7) |
| 2015—2018 | Дніпро | 35 (18) |
| 2016 | → Бэлц | 3 (0) |
| 2018—2020 | Міт’юлян | 18 (1) |
| 2019—2020 | → Сёнэр’юск | 18 (2) |
| 2020—2023 | Дніпро-1 | 71 (44) |
| 2023—2024 | Жырона | 36 (24) |
| 2024— | Рома | 45 (15) |
| Зборныя | ||
| 2021— | Украіна | 40 (11) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Арцём Доўбік (па-ўкраінску: Артем Довбик; нар. 21 чэрвеня 1997 году) — украінскі футбаліст, нападнік італьянскага клюбу «Рома» і нацыянальнай зборнай Украіны.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец футбольнай школы «Чаркаскага Дняпра», куды трапіў праз адмысловую алімпійскую школу «Славуціч». Прафэсійную кар’еру запачаткаваў у 2014 годзе, паклаўшы на свой рахунак 7 галоў у сваім дэбютным сэзоне 2014—2015 гадоў. Улетку 2015 году пагадніўся з «Дняпром», але ўжо ў красавіку 2016 году быў выпраўлены ў арэнду ў малдаўскую «Зару», зь якой здабыў кубак Малдовы, аднак пры гэтым за дружыну амаль не гуляў. Па вяртаньні з арэнды Доўбік рыхтаваўся да новага сэзону з «Валыньню», але праз забарону на трансфэры для луцкага клюбу быў вымушаны зысьці з каманды. Пасьля зноў вярнуўся ў «Дняпро». 13 жніўня 2016 году дэбютаваў у элітным украінскім дывізіёне, зьявіўшыся ў матчы супраць «Ворсклы». У сэзоне 2016—2017 гадоў Арцём некалькі месяцаў быў адным з найлепшых футбалістаў і найлепшых маладых гульцоў Прэм’ер-лігі. Але, не зважаючы на бліскучую гульню маладога футбаліста, «Дняпро», шмат у чым празь зьняцьця пунктаў за нясплату даўгоў перад былым трэнэрскім штабам «Дняпра» на чале з Хуандэ Рамасам, пакінуў найвышэйшы дывізіён краіны ўпершыню ў гісторыі, пачаўшы наступны сэзон у Другой лізе. Гулец застаўся ў камандзе на пэўны час.
У 2018 годзе далучыўся да дацкага «Міт’юляна»[3]. У складзе каманды стаў чэмпіёнам і ўладальнікам кубка. 2 верасьня 2019 году быў арандаваны клюбам «Сёнэр’юск». З новым клюбам яшчэ раз стаў уладальнікам кубка. У 2020 годзе Доўбік вярнуўся ва Ўкраіну празь недахоп гульнявога часу, склаўшы кантракт зь нядаўна заснаваным клюбам «Дніпро-1», які толькі прасунуўся ў Прэм’ер-лігу Ўкраіны. Па расейскім уварваньні ва Ўкраіну ў 2022 годзе ўкраінскае першынство было адмененае і гулец далучыўся да кіеўскага «Дынама», якое ладзіла дабрачынныя матчы ў Эўропе. 6 жніўня 2023 году Доўбік склаў працоўную дамову з гішпанскім клюбам «Жырона», падпісаўшы кантракт да 2028 году[4]. Гэты пераход каштаваў каталянцам 7 мільёнаў эўра, у выніку чаго нападнік стаў найдаражэйшым футбалістам у гісторыі клюбу[5]. 12 жніўня забіў гол у дэбютным матчы супраць «Рэал Сасьедада», які завершыўся ўнічыю зь лікам 1:1. 21 студзеня 2024 году ўчыніў свой першы хет-трык цягам шасьці хвілінаў у пераможным матчы супраць «Сэвільлі» зь лікам 5:1[6].
2 жніўня 2024 году Доўбік прыяднаўся да італьянскай «Ромы», якая выклала за гульца 38 мільёнаў эўра[7].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У веку 19 гадоў Доўбік атрымаў свой першы выклік у склад нацыянальнай зборнай Украіны, калі ён быў улучаны ў сьпіс каманды на матч кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 2018 году супраць зборнай Ісьляндыі 5 верасьня 2016 году. Аднак дэбютаваў за зборную толькі ў адборачным матчы чэмпіянату сьвету 2022 году супраць зборнай Казахстану[8]. 29 чэрвеня 2021 году на чэмпіянаце Эўропы 2020 году выйшаў на замену замест Андрэя Ярмоленкі ў матчы супраць зборнай Швэцыі ў 1/8 фіналу. Пазьней забіў пераможны гол у браму скандынаваў[9].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Бэлц»:
- Уладальнік Кубка Малдовы: 2016
«Міт’юлян»:
- Чэмпіён Даніі: 2018
- Уладальнік Кубка Даніі: 2019
«Сёнэр’юск»:
- Уладальнік Кубка Даніі: 2020
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Artem Dovbyk // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Artem Dovbyk // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ «FC Midtjylland køber ukrainsk U21-landsholdsspiller». FC Midtjylland.
- ↑ «El Girona FC fitxa el golejador ucraïnès Artem Dovbyk». Girona FC.
- ↑ «Girona complete club-record signing of Ukrainian international striker». Football España.
- ↑ «WATCH: Artem Dovbyk completes stunning six-minute hat-trick for Girona to draw level with Real Madrid superstar Jude Bellingham at the top of La Liga scoring chart». Goal.com.
- ↑ «Roma sign striker Dovbyk from Girona». Reuters.
- ↑ «Ukraine v Kazakhstan game report». FIFA.
- ↑ «Sweden 1–2 Ukraine». BBC Sport.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код] Рома — цяперашні склад |
|---|
|
2 Рэнч · 3 Анхэліньнё · 4 Крыстантэ · 5 Н’Дыка · 7 Пэлегрыні · 8 Эль-Айнаўі · 9 Доўбік · 11 Фэрг’юсан · 12 Цымікас · 14 Мален · 17 Канэ · 18 Саўле · 19 Чэлік · 20 Вэнтурына · 21 Дыбаля · 22 Эрмоса · 23 Манчыні · 24 Зюлкоўскі · 43 Франса · 61 Пізыльлі · 78 Ваз · 87 Гілярдзі · 91 Жалезны · 92 Эль-Шаараві · 95 Гальіні · 97 Сарагоса · 99 Сьвіляр · Трэнэр: Гаспэрыні |
- Нарадзіліся 21 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1997 годзе
- Нарадзіліся ў Чаркасах
- Футбалісты клюбу «Рома» Рым
- Футбалісты клюбу «Чаркашчына» Чаркасы
- Футбалісты клюбу «Дняпро» Дніпро
- Футбалісты клюбу «Бэлц»
- Футбалісты клюбу «Міт’юлян» Гэрнінг
- Футбалісты клюбу «Сёнэр’юск» Гадэрсьлеў
- Футбалісты клюбу «Дніпро-1»
- Футбалісты клюбу «Жырона»
- Футбалісты зборнай Украіны
- Украінскія футбалісты