Адборачны турнір чэмпіянату Эўропы па футболе 2020 году прайшоў з сакавіка 2019 году па лістапад 2020 году. У ім бралі ўдзел 55 зборных краінаў, якія ўваходзяць у УЭФА. Па выніках адборачнага турніру вызначыліся 24 зборныя, якія кваліфікаваліся ў фінальны турнір.
Па дзьве найлепшыя каманды з кожнай групы трапілі ў фінальную частку турніру. Яшчэ 4 каманды вызначыліся ў плэй-оф, удзельнікі якога былі вызначаныя з улікам вынікаў групавога этапу, а таксама Лігі нацыяў 2018—2019 гадоў.
Для вызначэньня месца ў групе для камандаў, якія набралі аднолькавую колькасьць пунктаў, выкарыстоўваліся наступныя крытэры:
Найбольшая колькасьць пунктаў, набраная ў матчах паміж гэтымі камандамі
Найлепшая розьніца мячоў у матчах паміж гэтымі камандамі
Найбольшая колькасьць мячоў, забітых у матчах паміж гэтымі камандамі
Найбольшая колькасьць мячоў, якія былі забітыя ў гасьцях, у матчах паміж гэтымі камандамі
Калі пасьля памяненьня пунктаў 1—4 яшчэ засталіся каманды з аднолькавым вынікам, пункты 1—4 прымяняюцца выключна да матчаў паміж гэтымі камандамі. Калі гэтая працэдура не вядзе да рашэньня, памяняюцца крытэры 6—12.
Найлепшая розьніца мячоў ва ўсіх матчах групы
Найбольшая колькасьць забітых мячоў ва ўсіх матчах групы
Найбольшая колькасьць мячоў, якія былі забітыя ў гасьцях, ва ўсіх матчах групы
Найбольшая колькасьць перамогаў ва ўсіх матчах групы
Найбольшая колькасьць перамогаў у гасьцях ва ўсіх матчах групы
12Раўнавага паводле пунктаў у гульнях паміж сабою (3) і розьніцы мячоў у гульнях паміж сабою (0). Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою: Фарэрскія астравы — 1, Мальта — 0.
Паводле вынікаў групавога этапу Лігі нацыяў 2018—2019 гадоў былі вызначаныя па 4 удзельнікі плэй-оф з кожнай лігі (пераможцы групаў). Нейкія з гэтых зборных трапілі ў фінальны турнір праз адборачны турнір, і яны былі замененыя наступнымі ў рэйтынгу зборнымі з адпаведнай лігі. У выніку пераразьмеркаваньня трох камандаў зь Лігі C у плэй-оф Лігі A, шляхі плэй-оф сфармавалі наступным чынам: