Пэдры
| Пэдры | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 25 лістапада 2002[1] (23 гады) | |
| Рост | 174 см | |
| Вага | 61 кг[3] | |
| Пазыцыя | centerhalf | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Барсэлёна | |
| Нумар | 8 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2019—2020 | Ляс-Пальмас | 36 (4) |
| 2020— | Барсэлёна | 146 (22) |
| Зборныя | ||
| 2019 | Гішпанія (да 18)[d] | 2 (1) |
| 2020 | Гішпанія (да 19)[d] | 1 (0) |
| 2020 | Гішпанія (да 21)[d] | 4 (0) |
| 2021 | Гішпанія (да 23)[d] | 7 (0) |
| 2021— | Гішпанія | 38 (5) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Пэ́дра Ганса́лес Лёпэс (па-гішпанску: Pedro González López), таксама вядомы як Пэ́дры (гішп. Pedri; нар. 25 лістапада 2002 году) — гішпанскі футбаліст, цэнтральны паўабаронца клюбу «Барсэлёна» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Уважаецца адным з найлепшых паўабаронцаў і найлепшых гульцоў у сьвеце, дзякуючы сваім навычкам у кантраляваньні мяча, дрыблінгу, добрым перадачам, здольнасьцю быць плэймэйкарам, хуткасьцю працы і выключным бачаньнем гульні[4][5][6].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пэдры далучыўся да акадэміі «Ляс-Пальмасу» ў 2018 годзе. 15 ліпеня 2019 году гулец, маючы ўсяго 16 гадоў, склаў першую прафэсійную чатырохгадовую дамову з клюбам, пасьля чаго трэнэр Пэпэ Мэль перавёў яго яго ў першую каманду[7]. Запачаткаваў кар’еру на прафэсійным узроўні 18 жніўня 2019 году ў веку ўсяго 16 гадоў, зьявіўшыся ў стартавым складзе ў матчы супраць «Уэскі» розыгрышу другога дывізіёну[8]. Свой першы гол забіў 19 верасьня, дзякуючы чаму астраўны клюб здабыў хатнюю перамогу над хіхонскім «Спортынгам», стаўшы наймаладзейшым галеадорам у гісторыі «Ляс-Пальмасу»[9][10].
Яшчэ ў верасьні 2019 году «Барсэлёна» парупілася над тым, каб гулец паводле дамовы прыяднаўся да ейнага складу налета. Футбаліст узгадніў умовы з каталёнскай камандай, якая выдаткавала на падпісаньне маладога талента 5 мільёнаў эўра з рознымі бонусамі[11]. У кашулі сіне-гранатавых Пэдры дэбютаваў 27 верасьня, замяніўшы Філіпэ Каўтыньню ў хатнім матчы Ля Лігі супраць «Вільярэалу»[12]. 7 лістапада гулец адзначыўся першым голам у новай дружыне, а таксама вызначыўся галявой перадачай на Сэржы Рабэрта[13]. 14 красавіка 2022 году Пэдры атрымаў траўму падкаленнай сухажылы падчас другога чвэрцьфінальнага матчу «Барсэлёны» супраць нямецкана «Айнтрахту» ў Лізе Эўропы. Як пасьля стала вядома, Пэдры мусіць прапусьць рэшту сэзону. 28 студзеня 2023 году ў матчы супраць «Жыроны» Пэдры згуляў соты матч у кашулі каталёнскага клюбу.
З прыходам новага трэнэра Гансі Фліка ў «Барсэлёну» ў сэзоне 2024—2025 гадоў Пэдры значна палепшыў сваю фізычную форму і пачаў сэзон моцна і практычна бяз траўмаў[14]. 30 студзеня 2025 году гулец падоўжыў свой кантракт з клюбам да 2030 году[15]. 26 красавіка 2025 году футбаліст адзначыўся голам у фінале Кубка Гішпаніі супраць мадрыдзкага «Рэалу», чым дапамог камандзе здабыць трафэй.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У сакавіку 2021 году Пэдры быў запрошаны у нацыянальную зборную Гішпаніі перад матчамі групавога этапу кваліфікацыі чэмпіянату сьвету 2022 году[16]. Да гэтага футбаліст абараняў гонар краіны толькі ў моладзевых і юнацкіх камандах. Запачаткаваў выступы ў складзе нацыянальнай каманды 25 сакавіка ў матчы супраць зборнай Грэцыі.
24 траўня 2021 году Пэдры быў улучаны ў склад зборнай Люісам Энрыке на чэмпіянат Эўропы 2020 году[17]. 14 чэрвеня ён стаў наймаладзейшым гульцом, які бараніў колеры гішпанцаў на чэмпіянатах Эўропы, калі зьявіўся ў першай адзінаццатцы ў матчы супраць зборнай Швэцыі, які скончыўся зь лікам 0:0. Пэдры на той дзень было 18 гадоў, 6 месяцаў і 18 дзён[18]. Агулам на турніры паўабаронца зьявіўся ўва ўсіх шасьці матчаў зборнай Гішпаніі, чым зрабіў важкі ўнёсак на прабіцьцё каманды ў паўфінал, дзе яны саступілі па пэнальці будучым пераможцам зборнай Італіі. У тым паўфінальным матчы маладзён зрабіў 65 дакладных перадачаў з 66 спробаў[19][20]. За свае выступы быў названы найлепшым маладым гульцом турніру[20], а таксама адзіным гішпанцам, які быў улучаны ў сымбалічную зборную турніру[21]. Тым жа летам узяў удзел у летніх Алімпійскіх гульнях, за што быў крытыкаваны з боку Рональда Кумана[22]. Таксама гулец прыцягваўся да складу на чэмпіянат сьвету 2022 году і чэмпіянат Эўропы 2024 году.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Барсэлёна»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2023, 2025
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2021, 2025
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2023, 2025, 2026
Гішпанія:
- Чэмпіён Эўропы: 2024
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.udlaspalmas.es/noticias/noticia/pedro-gonzalez-pedri-se-incorpora-manana-a-la-pretemporada-del-primer-equipo
- ↑ https://www.fcbarcelona.es/es/futbol/primer-equipo/jugadores/70486/pedro-gonzalez
- ↑ https://int.soccerway.com/players/pedro-gonzalez-lopez/625414/
- ↑ Maston, Tom (29.04.2025) Ballon d'Or 2025 Power Rankings: Ousmane Dembele edges ahead of Barcelona trio despite Lamine Yamal's sensational Champions League showing. Goal.com.
- ↑ Watach, Nestor (17.04.2025) 2025 Ballon d'Or power rankings: Mbappe's hopes dealt fatal blow.... Planet Football.
- ↑ 2025 FC 100: Pedri among best central midfielders in men's soccer
- ↑ «El juvenil Pedri firma contrato profesional con la UD Las Palmas». UD Las Palmas.
- ↑ «El Huesca se lleva el triunfo gracias a un gol de Álex Gallar en la segunda parte». Marca.
- ↑ «Pedri es una estrella: golazo y primera victoria de Las Palmas». Diario AS.
- ↑ «10 things about Pedri». FC Barcelona.
- ↑ «Barça i Las Palmas arriben a un acord per al traspàs de Pedri». FC Barcelona.
- ↑ «Ansu Fati takes charge at Barcelona». Marca.
- ↑ «Todo es más fácil con Messi». Marca
- ↑ Barcelona star claims Hansi Flick has transformed squad fitness
- ↑ Pedri signs to stay with Barça until 2030. FC Barcelona (30.01.2025).
- ↑ «Barcelona star Pedri set for debut Spain senior call up». Football España.
- ↑ Braidwood, Jamie. Euro 2020 news Live: Sergio Ramos left out of Spain squad plus latest before England announcement // The Independent, 24.05.2021 г. Архіўная копія ад 25.05.2022 г.
- ↑ Pedri, Spain's youngest ever player at European Championship. FC Barcelona (14.06.2021).
- ↑ Italy 1–1 Spain (pens: 4–2): Azzurri hold nerve to reach EURO final. UEFA (06.07.2021).
- 1 2 Pedri named Euro 2020 Young Player of the Tournament. UEFA (11.07.2021).
- ↑ UEFA Euro 2020 Team of the Tournament revealed. UEFA (13.07.2021).
- ↑ 'The Olympics is not football' – Why Barcelona tried to block Pedri's latest Spain selection. Goal (15.07.2021).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код] Барсэлёна — цяперашні склад |
|---|
|
1 тэр Штэген · 3 Бальдэ · 4 Арауха · 5 Кубарсі · 6 Гаві · 7 Торэс · 8 Пэдры · 9 Левандоўскі · 10 Ямаль · 11 Рафіньня · 13 Ж. Гарсія · 14 Рашфард · 15 Крыстэнсэн · 16 Фэрмін · 17 Касадо · 18 Мартын · 20 Ольма · 21 дэ Ёнг · 22 Бэрналь · 23 Кундэ · 24 Э. Гарсія · 25 Шчэнсны · 28 Барджы · Трэнэр: Флік |
- Нарадзіліся 25 лістапада
- Нарадзіліся ў 2002 годзе
- Нарадзіліся на Канарскіх астравох
- Футбалісты клюбу «Барсэлёна»
- Футбалісты клюбу «Ляс-Пальмас»
- Футбалісты зборнай Гішпаніі
- Гішпанскія футбалісты
- Гішпанскія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году
- Прызэры летніх Алімпійскіх гульняў 2020 году