Перайсьці да зьместу

Ліга нацыяў УЭФА

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ліга нацыяў УЭФА
Заснаваны 2018
Колькасьць камандаў 55
Вэб-сайт uefa.com
Ліга нацыяў УЭФА 2018—2019 гадоў

Ліга нацыяў УЭФА[1] (па-ангельску: UEFA Nations League) — двухгадовае міжнароднае футбольнае спаборніцтва эўрапейскіх мужчынскіх нацыянальных зборных, заснаванае ў 2018 року.

У першым сэзоне ўсе ўдзельнікі былі падзеленыя на чатыры групы, пераможцы якіх згуляюць у «матчы чатырох», а таксама аўтаматычна трапляюць у фінальную частку ЧЭ-2020.

У кастрычніку 2013 прэзыдэнт Нарвэскай футбольнай асацыяцыі Юнгвэ Гален пацьвердзіў намер стварыць для чальцоў УЭФА трэці міжнародны турнір нацыянальнага ўзроўню[2]. Турнір пакліканы палегчыць ці замяніць правядзеньне таварыскіх матчаў.

27 сакавіка 2014 року на XXXVIII чарговым кангрэсе УЭФА ў Астане прапанова стварэньня Лігі нацыяў была адзінагалосна падтрыманая ўсімі 54 краінамі-сябрамі УЭФА[1].

55 нацыянальных зборных УЭФА (дадалося Косава) падзяляюцца на чатыры лігі (дывізіёны)[1][3][4][5][6]: 12 камандаў у лізе A, 12 камандаў у лізе B, 15 камандаў у лізе C і 16 камандаў у лізе D. Кожная зь лігаў падзяляецца на чатыры групы (па тры ці чатыры каманды), унутры якой гуляюць па кругавой сыстэме дома і ў гасьцёх.

Пераможцы чатырох групаў найвышэйшага дывізіёну — Ліга A — гуляюць у фінале Лігі нацыяў з двума паўфіналамі і фіналам.

Паміж лігамі адбываецца ратацыя: пераможца кожнай з чатырох групаў лігі аўтаматычна пераходзіць у вышэйшую лігу з наступнага сэзону, а каманда, якая заняла апошняе месца, выбывае ў ніжэйшую лігу.

Ліга нацыяў УЭФА дазваляе таксама кваліфікавацца на Чэмпіянат Эўропы па футболе. Акрамя «фіналу чатырох» у Лізе A, будуць праводзіцца яшчэ чатыры плэй-оф у падобным фармаце. Перамжца кожнай з групаў выходзіць у паўфінал. Калі пераможцам ёсьць ужо адна з кваліфікаваных зборных, ейнае месца займае наступная паводле рэйтынгу. Калі ва ўсёй лізе засталося меней за чатыры некваліфікаваныя зборныя, месцы ў плэй-оф гэтай лігі дастаюцца камандзе зь ніжэйшае лігі. Паміж імі разьмяркоўваюцца 4 пуцёўкі на ЧЭ (з 24 агулам)[5][6][7].

Кожны сэзон Лігі нацыяў будзе гуляцца ў верасьні — лістападзе няцотнага року (групавы этап) і сканчацца ў чэрвені наступнага (фінал чатырох Лігі A)[5][6][7].

Фіналы чатырох

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Сэзон Месца Фінал За 3-е месца
Пераможца Вынік 2-е месца 3-е месца Вынік 4-е месца
2018—19 Партугалія Партугалія 1:0 Нідэрлянды Ангельшчына 0:0 (6:5, пэн.) Швайцарыя

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. 1 2 3 UEFA Nations League receives green light (анг.). UEFA (27 сакавіка 2014). Праверана 29 верасьня 2018 г.
  2. Hojem Kvam, Lars (9 кастрычніка 2013) Hva om Ronaldo, Özil, Balotelli og Pique møtes til ligaspill - med sine landslag? (нарв.). Dagbladet. Праверана 29 верасьня 2018 г.
  3. UEFA Nations League: all you need to know (анг.). UEFA (3 верасьня 2018). Праверана 29 верасьня 2018 г.
  4. UEFA Nations League/UEFA EURO 2020 qualifying (анг.) (PDF). UEFA. Праверана 29 верасьня 2018 г.
  5. 1 2 3 UEFA Nations League format approved (анг.). UEFA (4 сьнежня 2014). Праверана 29 верасьня 2018 г.
  6. 1 2 3 UEFA Nations League format and schedule confirmed (анг.). UEFA (4 сьнежня 2014). Праверана 29 верасьня 2018 г.
  7. 1 2 UEFA Nations League and European Qualifiers competition format, 2018—2020 (анг.) (PDF). UEFA. Праверана 29 верасьня 2018 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]