Перайсьці да зьместу

Джэрдан Шакіры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джэрдан Шакіры
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 кастрычніка 1991(1991-10-10)[1][2] (34 гады)
Рост 169 см
Вага 73 кг
Пазыцыя вінгер, атакуючы паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Базэль
Нумар 10
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2009 Базэль 19 (8)
2009—2012 Базэль 92 (18)
2012—2015 Баварыя 52 (11)
2015—2018 Сток Сіці 84 (15)
2015 Інтэрнацыянале 15 (1)
2018—2021 Лівэрпул 45 (7)
2021—2022 Алімпік Ліён 11 (2)
2022—2024 Чыкага Файр 69 (14)
2024—4 Базэль 47 (23)
Зборныя
2007—2008 Швайцарыя (да 17)[d] 10 (0)
2008—2009 Швайцарыя (да 18)[d] 5 (0)
2009 Швайцарыя (да 19)[d] 5 (3)
2009—2011 Швайцарыя (да 21)[d] 7 (1)
2010—2024 Швайцарыя 125 (32)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
9 лістапада 2025.

Джэрдан Шакіры (па-альбанску: Xherdan Shaqiri; нар. 10 кастрычніка 1991 году, Гнілане, СФРЮ) — швайцарскі футбаліст альбанскага паходжаньня, выступае за клюб «Базэль» і нацыянальную зборную Швайцарыі на пазыцыі атакуючага паўабаронцы.

Джэрдан выступаў за юнацкія каманды клюбу «Базэль», пасьля чаго гуляў за рэзэрвовую каманду клюбу. У 2009 годзе падпісаў з клюбам прафэсійны кантракт. Дэбютаваў за «Базэль» 12 ліпеня 2009 году ў першым матчы сэзону, выйшаўшы на поле ў гульні супраць клюбу «Санкт-Гален»[3]. 9 лістапада гулец забіў свой першы гол за клюб у хатнім пераожным матчы супраць «Ксамаксу», дзе каманда з Базэлю была мацней зь лікам 4:1[4]. Разам з клюбам атрымаў шэраг тытулаў.

9 лютага 2012 году «Базэль» абвесьціў пра набыцьцё гульца нямецкім клюбам «Баварыяй»[5]. Кошт трансфэру, як паведамлялася, склаў 11,6 млн эўра, а сам гулец падпісаў кантракт зь мюнхэнскім клюбам да 30 чэрвеня 2016 году.

9 студзеня 2015 году Шакіры перайшоў у склад італьянскага «Інтэру», зь якім падпісаў кантракт на 4,5 году[6]. Акрамя італьянскага гранду гульцом цікавіўся ангельскі «Сток Сіці»[7].

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Выступаў за моладзевую зборную Швайцарыі. У 2010 годзе быў запрошаны ў асноўную зборную краіны, дэбютаваўшы 3 сакавіка 2010 году ў таварысцкім матчы супраць зборнай Уругваю, які скончыўся паразай швайцарцаў зь лікам 1:3.

«Базэль»:

«Баварыя»:

«Лівэрпул»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]