Перайсьці да зьместу

Більбао

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Більбао
гішп. Bilbao
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць Краіна Баскаў
Правінцыя Біская
Дата заснаваньня 1300
Кіраўніцтва і ўлада
mayor of Bilbao[d] Хуан Марыя Абурта[d]
Геаграфія
Плошча 40,65 км²
Вышыня НУМ 19 м
Часавы пас
Каардынаты 43°15′25″ пн. ш. 2°55′25″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 359 556 чал. (2012)
Афіцыйная мова басконская мова і гішпанская мова
Этнахаронімы bilbaíno, bilbaína, Bilbayenne[1], Bilbayen[1], Bilbotar, bilbaín[2], bilbaína[2], bilbaíno[2], bilbaínos[2], bilbaínes[2] і bilbaini
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 944
Паштовы індэкс 48001–48015
Нумарны знак BI
Узнагароды
Сайт bilbao.net
Більбао на мапе Гішпаніі
Більбао
Більбао
Більбао

Більбао, Більбо (па-гішпанску: Bilbao; па-басконску: Bilbo) — горад на поўначы Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Краіна Баскаў, зьяўляючыся самым населеным горадам супольнасьці. Більбао разьмешчаны каля 14 кілямэтраў на поўдзень ад Біскайскага заліва. Горад акружаны двума маленькімі горнымі хрыбтамі зь сярэдняй вышынёй калі 400 мэтраў.

Рэшткі старажытнага паселішча, якія былі выяўлены на вяршыні гары Мальмасін, датуюцца прыкладна III ці II стагодзьдзем да нашай эры[3]. На месцы сучаснага гораду існавала старажытнае паселішча, якое было згада яшчэ Плініюсам Старэйшым і Пталямэем.

Горадам Більбао стаўся 15 чэрвеня 1300 году калі герцаг Біскаі Дыега Лёпэс V Аро праз муніцыпальны статус заснаваў тут горад. Пазьней 4 студзеня 1301 году гэтае рашэньне было падтрымана каралём Кастыліі і Леона Фэрдынандам IV.

21 чэрвеня 1511 году каралева Хуана Кастыльская дала загад стварыць у Більбао консульства. Гэтая ўстанова сталася самым уплывовым інстытутам гораду на працягу стагодзьдзяў. Пад кантролем консульства быў порт Більбао, які стаў адным з найбольш важных у Гішпаніі. У 1602 годзе Більбао стаўся сталіцай Біскаі, якая раней знаходзілася ў Бэрмэо[4].

У канцы XVII стагодзьдзя Більбао пераадолеў эканамічны крызіс, які ў гэты час быў у Гішпаніі, дзякуючы гандлю жалезнай руды, пастаўкі якой адбываліся зь мясцовага порту ў Ангельшчыну й Нідэрлянды. У XVIII стагодзьдзі горад працягваў квітнець і амаль вычарпаў свае ​​невялікія прасторы. Краіна Баскаў была адным з галоўных месцаў бітваў Карлісцкіх войнаў і карлісты вельмі жадалі заваяваць горад, які зьяўляўся эканамічным бастыёнам лібэралаў. Горад быў абложаны тры разы паміж 1835 і 1874 гадамі, але ўсе яны апынуліся беспасьпяховымі.

Більбао зьяўляецца эканамічным цэнтрам краіны Баскаў з часоў консульства, у асноўным дзякуючы гандлю ў кастыльскімі прадуктамі праз гарадзкі порт. Банк Більбао быў заснаваны ў 1857 годзе, Банк Біскаі быў створаны ў 1901 годзе, таксама ў Більбао. Абедзьве фінансавыя арганізацыі аб’ядналіся ў 1988 годзе, стварыўшы, такім чынам, карпарацыю BBV, да якой потым была далучана Архентарыя ў 1999 годзе, пасьля чаго карпарацыя на сёньня вядома як BBVA.

Як і ў большасьці гарадоў Гішпаніі, футбол зьяўляецца самым папулярным відам спорту. На другім месцы знаходзіцца баскетбол. Асноўным футбольны клюбам у горадзе ёсьць клюб «Атлетык». Ён гуляе на стадыёне «Сан-Мамэс», які зьяўляецца найстарэйшым стадыёнам у Гішпаніі[5]. «Атлетык» зьяўляецца адным з чальцоў-заснавальнікаў гішпанскай футбольнай лігі, Ля Лігі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]