Фэран Торэс
| Фэран Торэс | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 29 лютага 2000[1] (26 гадоў) | |
| Рост | 184 см | |
| Пазыцыя | нападнік, ўінгер | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Пары Сэн-Жэрмэн | |
| Нумар | 9 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2016—2017 | Валенсія Мэстальля[d] | 12 (1) |
| 2017—2020 | Валенсія | 71 (6) |
| 2020—2022 | Манчэстэр Сіці | 28 (9) |
| 2022—2026 | Барсэлёна | 140 (41) |
| 2026— | Пары Сэн-Жэрмэн | 0 (0) |
| Зборныя | ||
| 2018—2019 | Гішпанія (да 19)[d] | 17 (10) |
| 2019—2021 | Гішпанія (да 21)[d] | 6 (0) |
| 2020— | Гішпанія | 65 (25) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Фэран Торэс Гарсія (па-гішпанску: Ferran Torres García; нар. 29 лютага 2000 году) — гішпанскі футбаліст, ўінгер францускага клюбу «Пары Сэн-Жэрмэн» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі, за якую дэбютаваў у 2020 годзе.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Далучыўся да акадэміі «Валенсіі» ў 6 гадоў[2]. Зьяўляючыся яшчэ юнаком дэбютаваў за рэзэрвовую дружыну клюбу ў матчы Сэгунды Б, выйшаўшы на замену. У наступным усё больш прыцягваўся да матчаў гэтае каманды. 5 кастрычніка 2017 году, пасьля таго, як гульца зьвязвалі ўжо з «Барсэлёнай» і «Рэалам»[3], ён працягнуў тэрмін свайго кантракту, згодна зь якім сума выкупу футбаліста павялічылася да 25 мільёнаў эўра. 1 студзеня 2018 году Торэс быў прыцягнуты да табару першай каманды клюбу[4][9], аднак, дэбютаваў гулец за клюб яшчэ раней. 30 лістапада 2017 году Торэс замяніў выпускніка моладзевай каманды Нача Хіля ў хатнім матчы Кубка Гішпаніі супраць «Рэалу Сарагосы», які скончыўся зь лікам 4:1 на карысьць валенсійцаў[5]. Дэбют у Ля Лізе прыпаў на 16 сьнежня, калі Торэс згуляў апошнія дзевяць хвілінаў сустрэчы ў прагуляным матчы супраць «Эйбару» (1:2), стаўшы першым гульцом лігі, народжаным у 2000-х гадох[6]. Торэс дэбютаваў у эўракубках у матчы Лігі чэмпіёнаў 23 кастрычніка 2018 году, пачаўшы ў старце нічыйнага матчу супраць швайцарскага «Янг Бойзу». Гішпанец забіў свой першы гол у Ля Лізе 19 студзеня 2019 году, празь дзесяць хвілінаў пасьля таго, як выйшаў на замену ў пераможнай гульні 2:1 супраць «Сэльты».
4 жніўня 2020 году ангельскі клюб «Манчэстэр Сіці» пацьвердзіў падпісаньне з Торэсам пяцігадовага кантракту да 2025 году[7]. Як паведамлялася, выплата за пераход склала 23 мільёна эўра. У новым клюбе гішпанец атрымаў у спадчыну кашулю з нумарам 21, якую раней насіў легенда Валенсіі Давід Сыльва[8]. Гулец дэбютаваў у першай жа гульні сэзону, выйшаўшы на замену і гасьцявым матчы супраць «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз», дзе манчэстэрцы здабылі перамогу зь лікам 3:1[9].
28 лістапада Торэс правёў свой першы гол у лізе за «Сіці» ў хатняй перамозе зь лікам 5:0 над «Бэрнлі»[10] . У траўні 2021 году Торэс аформіў свой першы хет‑трык у складзе каманды, тройчы засмуціўшы брамніка «Ньюкасл Юнайтэд»[11]. Страціўшы месца ў складзе ў сэзоне 2021—2022 гадоў, галоўным чынам праз траўму, Торэс пагадзіўся на пераход у «Барсэлёну» за 55 мільёнаў фунтаў у сьнежні 2021 году. 28 лістапада 2021 году «Барсэлёна» і «Манчэстэр Сіці» пацьвердзілі пераход гульца, а сам Торэс склаў з каталёнцамі пяцігадовы кантракт да чэрвеня 2027 году[12][13]. 20 студзеня 2022 году Торэс загнаў свой першы гол за новы клюб у матчы Кубка Гішпаніі, але «Барсэлёна» ўсё ж такі зазнала паразу ад басконскага «Атлетыка»[14]. 21 студзеня 2024 году Торэс аформіў свой першы хет‑трык за «Барсэлёну» і аддаў выніковую перадачу Жуану Фэліксу ў сваім сотым матчы за клюб у матчы супраць «Бэтысу»[15]. 26 красавіка 2025 году гулец правёў гол, які даў клюбу раўнавагу ў фінале Кубка Гішпаніі, у браму мадрыдзкага «Рэалу». А ў дадатковы час перамогу каталёнацам прынёс Жуль Кундэ. Торэс быў прызнаны самым каштоўным гульцом фіналу і стаў найлепшым бамбардзірам турніру[16].
15 жніўня 2026 году Торэс далучыўся да францускага клюбу «Пары Сэн-Жэрмэн», падпісаўшы пяцігадовы кантракт[17]. Паводле паведамленьняў, сума трансфэру склала 50 мільёнаў эўра[18].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Валенсія»:
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2019
«Манчэстэр Сіці»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2021
«Барсэлёна»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2023, 2025, 2026
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2025
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2023, 2025, 2026
Гішпанія:
- Чэмпіён сьвету: 2026
- Чэмпіён Эўропы: 2024
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Ferrán Torres // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ «Ferran Torres, la joya sub-17 que se asoma a Primera». El País.
- ↑ «Barcelona and Madrid battling it out for Valencia starlet Ferran Torre». Sport.es.
- ↑ «Ferrán Torres: ficha del primer equipo y sube su cláusula a 25M». Diario AS.
- ↑ «No hay trámites para Marcelino». Marca.
- ↑ «Ferran Torres, el primer jugador del siglo XXI en LaLiga». Marca.
- ↑ «City complete deal for Ferran Torres». Manchester City F.C.
- ↑ «Man City sign Ferran Torres from Valencia in €23m deal». ESPN.
- ↑ «Man City player ratings vs Wolves». Manchester Evening News.
- ↑ Stone, Simon. Manchester City 5–0 Burnley // 28.11.2020 г.
- ↑ Sutcliffe, Steve. Newcastle United 3–4 Manchester City: Ferran Torres scores hat-trick as visitors win classic // BBC Sport, 13.05.2021 г.
- ↑ FC Barcelona signs Ferran Torres. Fcbarcelona.com. Праверана 06.04.2025 г.
- ↑ Pollard, Rob Ferran Torres joins Barcelona. Manchester City FC. Праверана 06.04.2025 г.
- ↑ Ferran Torres opens FC Barcelona account. Fcbarcelona.com. Праверана 06.04.2025 г.
- ↑ Ferran Torres dazzles in 100th appearance. Fcbarcelona.com. Праверана 06.04.2025 г.
- ↑ Barcelona vs Real Madrid live updates: Barca win el Clasico 3–2 to claim Copa del Rey title. The New York Times (26.04.2025).
- ↑ Ferran Torres joins Paris-Saint-Germain. Paris-Saint-Germain FC (15.08.2026). Праверана 15.08.2026 г.
- ↑ World Cup winner Ferran Torres signs for Paris Saint-Germain. France 24 (15.08.2026).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт.
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
Пары Сэн-Жэрмэн — цяперашні склад |
|---|
|
2 Гакімі · 4 Бэралду · 5 Маркіньюс · 6 Забарны · 7 Кварацхелія · 8 Руіс · 9 Торэс · 10 Дэмбэле · 11 Акліюш · 12 Дынь · 14 Дуэ · 16 Лянгані · 17 Вітыньня · 21 Эрнандэс · 22 Готс · 24 Маюлю · 25 Мэндыш · 27 Фэрнандэс · 29 Баркаля · 30 Шэвалье · 33 Заір-Эмры · 39 Сафонаў · 47 Нджанту · 49 Мбай · 51 Пача · 87 Нэвіш · Трэнэр: Энрыке |