Перайсьці да зьместу

Нікалё Барэльля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нікалё Барэльля
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 7 лютага 1997(1997-02-07)[1][2] (28 гадоў)
Рост 175 см[3]
Вага 68 кг[4]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Інтэрнацыянале
Нумар 23
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014—2020 Кальяры 105 (7)
2016 Кома 16 (0)
2019—2020 Інтэрнацыянале 27 (1)
2020—4 Інтэрнацыянале 177 (17)
Зборныя
2012 Італія (да 15)[d] 5 (0)
2012—2013 Італія (да 16)[d] 4 (0)
2013—2014 Італія (да 17)[d] 5 (0)
2014—2015 Італія (да 18)[d] 8 (0)
2015—2016 Італія (да 19)[d] 16 (0)
2017—2019 Італія (да 21)[d] 10 (1)
2018—4 Італія 63 (10)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
23 траўня 2025.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
9 чэрвеня 2025.

Нікалё Барэльля (па-італьянску: Nicolò Barella; нар. 7 лютага 1997 году) — італьянскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Інтэрнацыянале» і нацыянальнай зборнай Італіі. Часьцяком узгадваецца як адзін з найлепшых паўабаронцаў Эўропы[5].

Барэльля ёсьць выхаванцам футбольнай акадэміі «Кальяры»[6][7]. Упершыню зьявіўся на полі ў кашулі сардынскага клюбу 15 студзеня 2015 году ў матчы Кубка Італіі супраць «Пармы»[7] . Ягоны дэбют у Сэрыі А прыпаў на 4 траўня 2015 году зноў у матчы супраць «Пармы». Гэтым разам ён замяніў на 68-й хвіліне Дыега Фарыяса у хатняй перамозе зь лікам 4:0[7]. Дзеля набыцьця гульнявога досьведу Барэльля выправіўся ў арэнду ў «Кома» з Сэрыі Б, дзе адразу стаў гульцом першай адзінаццаткі. 17 верасьня 2017 году па вяртаньні з арэнды забіў першы гол у складзе «Кальяры» ў браму клюбу СПАЛ[8]. 19 лютага 2019 году матч супраць «Сампдорыі» стаў сотым у кашулі «Кальяры». На той момант гульцу было 22 гады.

12 ліпеня 2019 году Барэльля далучыўся да мілянскага «Інтэру» на ўмове арэнды з абавязацельствам выкупу гульца[9]. Італьянец дэбютаваў у клубе 26 жніўня ў матчы супраць «Леччэ», калі выйшаў з лаўкі запасных у другім тайме замест Матыяса Вэсына. Гулец дапамог здабыць гол Антоніё Кандрэва і ўсталяваць фінальны лік 4:0[10]. Футбаліст адразу атрымаў месца ў стартавым складзе клюбу. У сэзоне 2020—2021 гадоў «Інтэрнацыянале» здабыў перамогу ў Сэрыі А, а Барэльля быў высунуты кандыдатам на найлепшага паўабаронцу турніру. 5 лістапада 2021 году гулец склаў новую працоўную дамову зь «Інтэрам», паводле якога ён мусіць заставацца ў клюбе да 2026 году[11]. Па заканчэньні сэзону 2021—2022 гадоў паўабаронца чацьверты раз запар быў улучаны ў сымбалічную зборную Сэрыі А[12].

Прыцягваўся да матчу юніёрскай і моладзевай зборных Італіі. У кастрычніку 2017 году быў упершыню выкліканы да складу нацыянальнай зборнай Італіі на адборачныя матчы чэмпіянату сьвету 2018 году супраць зборных Паўночнай Македоніі і Альбаніі[13]. Але дэбютаваў паўабаронца крыху пазьней 10 кастрычніка 2018 году пад кіраўніцтвам трэнэра Рабэрта Манчыні ў таварыскім матчы супраць зборнай Украіны ў Генуі, які скончыўся ўнічыю 1:1[14]. 23 сакавіка 2019 году Барэльля ўлучыў своё першы гол за зборную ў матчы кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы 2020 году[15]. У чэрвені 2021 году быў далучаны да складу зборнай Італіі на пераможным чэмпіянаце Эўропы 2020 году. Гулец быў адным з ключавых гульцоў каманды.

«Інтэрнацыянале»:

Італія:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]