Перайсьці да зьместу

Катэдральны сабор Сашэсьця Сьвятога Духу

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Сьвята-Духаў сабор (Менск)»)
храм
Катэдральны сабор Сашэсьця Сьвятога Духу
Сабор Сашэсьця Сьвятога Духу
Сабор Сашэсьця Сьвятога Духу
Краіна Беларусь
Места Менск
Каардынаты 53°54′18.27″ пн. ш. 27°33′21.74″ у. д. / 53.905075° пн. ш. 27.5560389° у. д. / 53.905075; 27.5560389Каардынаты: 53°54′18.27″ пн. ш. 27°33′21.74″ у. д. / 53.905075° пн. ш. 27.5560389° у. д. / 53.905075; 27.5560389
Канфэсія праваслаўе
Эпархія Менская 
Тып будынка сабор
Архітэктурны стыль барока
Дата заснаваньня 1642
Рэліквіі і сьвятыні Менскі абраз Багародзіцы
Статус гісторыка-культурная каштоўнасьць
Стан дзейны
Катэдральны сабор Сашэсьця Сьвятога Духу на мапе Беларусі
Катэдральны сабор Сашэсьця Сьвятога Духу
Катэдральны сабор Сашэсьця Сьвятога Духу
Катэдральны сабор Сашэсьця Сьвятога Духу
Катэдральны сабор Сашэсьця Сьвятога Духу на Вікісховішчы

Катэдральны сабор Сашэсьця Сьвятога Духу (колішні касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі) — праваслаўнае сакральнае збудаваньне ў цэнтры Менску, на Высокім Рынку. Галоўная царква Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату.

Узводзіўся ў 1633—1642 гадох як касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі пры кляштары бэрнардынак. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1853 годзе ўлады Расейскай імпэрыі скасавалі кляштар[1], а законьніцаў вывезьлі ў Нясьвіж[2].

У 1860 годзе касьцёл гвалтоўна перарабілі на царкву Маскоўскага патрыярхату, асьвечаную ў імя сьвятых Кірылы й Мятода. Царква прызначалася студэнтам Менскай духоўнай сэмінарыі, якая часова, па пераезьдзе з Слуцку, разьмяшчаліся ў кельлях кляштару. Потым сэмінарыю перавялі ў перабудаваныя будынкі шпіталя Таварыства Дабрачыннасьці на Траецкай гары[2].

  1. ^ Дзянісаў У. Менскі кляштар бернардзінак // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 292—293.
  2. ^ а б Церкви и приходы Минска. — Мн., 1996. С. 32.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  712Г000238