Солы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам EmausBot (гутаркі | унёсак) у 22:12, 20 жніўня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Солы
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Смаргонскі
Сельсавет: Сольскі
Насельніцтва: 1475 (2004)
Тэлефонны код: +375 1592
Паштовы індэкс: 231033
Геаграфічныя каардынаты: 54°30′34.46″ пн. ш. 26°11′30.40″ у. д. / 54.5095722° пн. ш. 26.1917778° у. д. / 54.5095722; 26.1917778Каардынаты: 54°30′34.46″ пн. ш. 26°11′30.40″ у. д. / 54.5095722° пн. ш. 26.1917778° у. д. / 54.5095722; 26.1917778
Солы на мапе Беларусі
Солы
Солы
Солы
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Со́лы — вёска ў Беларусі, на рацэ Ашмянка. Цэнтар сельсавету Смаргонскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 1475 чал. (2004). Знаходзяцца за 15 км на захад ад Смаргоні, за 252 км ад Горадні. Чыгуначная станцыя на лініі Маладэчна — Вільня.

Солы — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).

Гісторыя

Упершыню Солы згадваюцца ў XVI ст. як сяло Віленскага ваяводзтва. Мясьціна знаходзілася ў шляхецкай уласнасьці.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Солы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе зрабіліся цэнтрам воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1849 у мястэчку збудавалі касьцёл, з 1870 працавала народная вучэльня. Станам на 1886 у Солах існавалі валасная ўправа, касьцёл, сынагога, 5 крамаў, карчма, вінакурны завод (за 4 км ад мястэчка), на 1890 — пошта, тэлеграф, станцыя Лібава-Роменскай чыгункі (адкрылася ў 1873). У пач. XX ст. ў мястэчку працаваў лекарскі ўчастак.

У канцы 1917 у Солах адбылася падзея, якая прапісала паселішча ў эўрапейскай гісторыі на шматлікія стагодзьдзі наперад: 4 сьнежня прадстаўнікі 2-й, 3-й і 10-й арміяў на чале з шараговым Салігаліцкага палка 81-й пяхотнай дывізіі бальшавіком Шчукіным падпісалі замірэньне зь немцамі. Баявыя дзеяньні на працягу ўсяго фронту ад Відзаў да Прыпяці спыняліся з 5 сьнежня на два месяцы. Праз 10 дзён — 15 сьнежня — замірэньне падпісалі ўжо ў Берасьці, надаўшы дамове шырэйшы статус.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Солы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіліся цэнтрам гміны Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. Цягам 19261934 у мястэчку вялася будова касьцёла Маці Божай Ружанцовай. Ахвяраваньні на яе склалі паўмільёна злотых, велізарную для таго часу суму.

У 1939 Солы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабіліся цэнтрам сельсавету Смаргонскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 2000 тут быў 1271 двор.

Насельніцтва

Турыстычная інфармацыя

Выдатныя мясьціны

  • Капліца могілкавая
  • Касьцёл Маці Божай Ружанцовай (1926—1934)
  • Могілкі габрэйскія
  • Сядзіба (XVIII—XIX стст.)

Страчаная спадчына

  • Касьцёл Маці Божай Ружанцовай (XIX ст.)
  • Сынагога (XIX ст.)

Крыніцы

  1. ^ Soły // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. S. 70.
  2. ^ Ганна Дулеба. Солы // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 387.
  3. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Смаргонскага р-на. — Мн.: БелЭн, 2004.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Солысховішча мультымэдыйных матэрыялаў